Недзе там у халодных соснах...

***
Недзе там у халодных соснах
Заблудзіў мой заснежаны дзень.
Ён калісьці імчаў па вёснах,
Дзе ад бэзу пахучага цень.

А цяпер ён такі кароткі,
Як людскога жыцця прамень.
Там, дзе сосен пад снегам лодкі,
Заблукаў мой зімовы дзень…

17. 12. 2017 г.


Рецензии