Рэчанька
Ластаўкай я палячу да цябе,
Рэчанька любая,сэрца шукае
Сцежку з дзяцінства знаёмую мне.
Ты, як вясновая кветачка ранкам,
Гучны званочак прасторных палёў.
Чыстым люстеркам,загадкавым замкам
Песню спяваеш птушыных гаёў.
Сонейка грае,купаюцца промні,
Зоркі ў люстэрка начамі глядзяць.
Ласкавы месяц расце аж да поўні,
Птушкі з рачулкай гамоняць,не спяць.
Добрае,светлае ты летуценне,
Чыстыя крылы юнацкіх гадоў.
Рэчанька слаўная,быццам цвіценне
Дзіўных,знаёмых,чароўных садоў.
8.10.2017г.
Свидетельство о публикации №117121608792