Дзякуй зоркам!
Дзякуй богу за сустрэчы
За лёс гэты чалавечы
І яшчэ за ўсё, што многа
Бачым на зямлі наўкола
Хоць жывем не так вясёла.
Рады мы малым падзеям
Рады сонейку у ранку
Салавейку ўчуць, заранку,
Бачыць, як цярешня спее.
Як малыя вырастаюць
І ў свет мірны вылятаюць.
Рады цішыні,спакою,
Трапятанню паплаўка,
Як напружана рука
Калі побач я с табою.
Усё бачыць да драбніц
Днём і ў ззянні зараніц!
Жыццё славіць штохвіліны,
Пасля ночы мець світанні,
Мроіць стрэчы пры растанні,
Чакаць пісем ад дзяучыны,
Што табе ёсць цэлы свет
На працягу многіх лет!
Дзякуй Богу, што ў спакоі
Можам планаваць мы дні,
Мірныя паліць агні,
Бо ніхто не йдзе вайною!
Дзякуй зоркам, што далі
Нам з'явіцца на зямлі!
Свидетельство о публикации №117121604614