птушкай за нiтачку

а, мусіць, і праўда, разбі мяне,
разбі ты мяне, даламай ужо, мілая,
лепш Ты, чым яны. не давай ім
атрымаць такога задавальнення.
я шукаю што-небудзь харошае. і знаходжу
Цябе так раптоўна. і наканавана.
ці шукаешь мяне - ты? ці чакаеш?
ці хочаш ты маіх верасовых калыханак?
ці калыхання хваляў маіх мелкаводных рэк?
ці ў цябе іншы рай... ведаю, мне здаецца.
я ж парушаная ў пятым куце ў немарасці
думак і чаканняў. множыцца расчараванне.
час ідзе. клён квітнее снегірамі і белымі
кветкамі, марамі, снамі, спадзяваннямі,
што будзе каханне. што буду піць
з тваіх вуснаў любасць. і з далоняў тваіх
палячу птушкай,
нітачкай за лапку прывязаная,
каб не згубілася, я ж баюся.
дай мне руку, я буду трымацца. Мілая.
не хачу адмовіцца.
не магу змагчыся.
даламай мяне. выратуй.
з самага страшнага сна выцягні.
дзе я цябе не памятаю, пакліч.
я буду цалаваць твае далоні,
раставаць на іх сняжынкамі.
сыпацца з іх пялёсткамі.
падаць на іх знічкамі.
узлятаць птушкамі за нітачку прывязанымі,
каб не баялася. я ж згубілася.
дай мне руку. калі ласка.
я буду трымацца.

 


Рецензии