Лёс народа
ў скрынку падзей вялікіх.
Думак тых вольных усім не стае --
Палітыкі твар бязлікі.
Служкі народа забыліся тых,
Хто іх абраў учора.
Самі ўзвялі сябе ў рангі святых,
Моляцца ў тых пячорах.
Моляцца, каб не дазнаўся народ,
Колькі яны накралі.
З тых камяніцаў выходзіць смурод --
Смокча насос фікалій.
Колькі чакаць нам шчаслівы той дзень,
Што прынясе свабоду.
Стогне душа... Ад надзей -- чорны цень
Лёс падарыў народу.
Свидетельство о публикации №117121504936