Ma perke... Але чаму...

(але чаму?!) от Адриано Челентано (пераклад)

Не цурайся сказаць каханая, што табе я ўжо месца пустое!
І што зьмерла жарсць богам даная, Што мы ў сэрцах  шукалі абое!

Болей я твах мар не герой, Згасла жарсць пачуцця паміж намі
Вуснаў слодыч - з дубільнай карой, Горыч іх цверазіць палынами

Чаму раптам другою ты стала? Невядомаю стала, чужою!
Пры сустрэчы чаму не сказала, што ўжо болей не мне твае мроі!
 
Чаму гэтак зьмянілася ты? Чаму стала зусім другою?
Чаму подых кахання сьвяты Не зь'яднаў мяне вечна с табою!

Цеплыня і пяшчоты тых дзён, У вачанятах тваіх зьмерзлі інеем
Вецер выстудзіў сьмеху звон, Шчасця радасны гук забілі мы!

Болей я твах мар не герой, Згасла жарсць пачуцця паміж намі
Вуснаў слодыч - з дубільнай карой, Горыч іх цверазіць палынами

Ноч на лапах каціных памалу, твар каханай у шэрань раствора
Сэрца мне ахіне як бывала, зноў тугою, глыбейшай чым мора

Пачуццё не для тых, хто кахае! Чаму мне не сказала ты,
Што каханне тваё застывае, колкім інеем нематы!

Цеплыня і пяшчоты тых дзён, У вачанятах тваіх зьмерзлі інеем
Вецер выстудзіў сьмеху звон, Шчасця радасны гук забілі мы!

Болей я твах мар не герой, Згасла жарсць пачуцця паміж намі
Вуснаў слодыч - з дубільнай карой, Горыч іх цверазіць палынами


Рецензии
Ваш сцiх такi глыбей арыгiналу, агульней позiрк, рыфмаваней склад! Пан Адрыян павiнен быць давольны за гэты вось цудоўны пераклад! З павагаю да Вас - дзяцька Сярожа.

Видок2   20.12.2017 17:29     Заявить о нарушении
Дзякуй, дзядзечка Сярожа! НапiсалiВы прыгожа!
Але як падлiчым нал - даражэй арыгiнал!

Станислав Шастак   20.12.2017 17:44   Заявить о нарушении