Зiмовае
зацярушана сьнегам,
і глядзіць маладзік
задуменна з нябёс,
быццам нехта яго,
як акраяцай хлеба
ўгару не дарма
так высока ўзнёс.
Сьціпла дрэвы стаяць-
не варушыцца гольле.
Так прыемна між іх,
нават,у скрусе ісьці.
Так прыгожа зіма
з маразовым надвор"ем,
так прыгожа ўсё,
што даў Бог у жыцьці.
Свидетельство о публикации №117121109105