Усё так жа свiтанне прыходзiць што рання...

***
                Маме

Усё так жа світанне прыходзіць што рання,
І мяцеліцы белыя ціха гудуць.
Але прыйдзе з табою навек развітанне,
І шляхі да цябе мне снягі замятуць.

І штодзённыя зноў завітаюць світанні
У жыццё без цябе, дзе не бачна дарог.
Застанецца ў душы назаўсёды расстанне.
Ці сустрэнемся там, тое ведае Бог…


11. 12. 2017 г.


Рецензии