Жадаю
Кожнай клетачкай, слыхам і зрокам,
Каб не снежаньскі холад - пяшчоту адчуць
І зімы нетаропкія крокі.
Я жадаю шчакою прыльнуць да шчакі
Непаголенай, здобранай ветрам.
І цяплом загрубелай ад працы рукі
Наталіцца, як парастак светам.
Завірухі жадаю сцюдзёнай парой,
Што сабою абшар закрывае.
Я жадаю гарбаты гарачай з табой…
І няхай увесь свет пачакае.
Свидетельство о публикации №117121009521