Вершы Эльяша Адамaвiча, на беларускай мове

Гімн вясне і святу 8 сакавіка
7.03.2012 г.  г. Мінск

Калі халодны люты меціць
Адыход зімы тут затрымаць,
На небе сонейка адмеціць –
Вясны прыход не ўтрымаць!

Прылёг ўжо снег, маразы спалі,
Даўжэе дзень, на рэчцы лёд…
Доўга мы вясну чакалі
І шпакоў – прадвеснікаў прылёт.

На вачах прачынаецца прырода,
Святлеюць твары ў жанчын…
І так заўсёды год ад года –
На тое маем шмат прычын.

Вясна на раніцы прачнецца –
Сакавіка запусціць ход.
Прыгажэць жанчынам удаецца,
Вясны адчуўшы надыход.

А калі ўжо восьмае наступіць,
Тут узбуджэнне ідзе ракой.
З іх ніхто ўжо не супраць
Прыняць букет сваёй рукой.

Прыняць ласкі, віншаванні,
Зычлівых слоў ад усіх мужчын.
Забыць праблемаў катаванні,
Супраць мужа збройны чын…

Прыгатаваць шмат ежы смачнай.
Наліць шампанскага бакал.
За падарункі быць удзячнай,
Не крычаць, каб “замолчал”.

Улагодзіць каб усе справы,
Што замінаюць мірна жыць.
Знайсці на нягодніка ўправу.
Што дасць Бог -  усё спажыць.

Спажыць павагу, любоў, ласку,
Кахаць, вядома, аднаго.
Не марыць больш пра штат Небраску.
Кахайце любага свайго.

Бо гэта дзея так прыемна –
Адчуць блізка любы пах…
Заўсёды гэта ўзаемна,
Бо ён ж не порахам “пропах”.

Вясновы водар грудзі грэе,
Сэрца б’ецца ўсё мацней.
Яшчэ крыху і перагрэе –
Дай рады гэтаму спрытней.

“Лови момент”, як у рэкламе,
Хоць, можа быць, і тут падман.
Бо ў бэтэшнай “Панараме”
Кругом заўсёды толькі зман…

Любым тое непатрэбна.
Прыемных слоў і дзей такіх,
Што не зменіць нават срэбра,
Калі ў абдымках удваіх…

А цяпер прыміце віншаванне:
“З вясновым святам усіх жанчын!”
А ўздагон вам прывітанне
Ад сябе і ўсіх мужчын.

7 сакавіка 2012 г.



 
АДКАЗЫ НА ПЫТАННІ Ў ШКЛОВЕ

Шалудзівым жывёлам месца ў стойле.
Колькі захочуць – хай там і мычаць.
Хадзіць па праспекце я не дазволю,
Шчэ пляскаць у ладкі і пры гэтым маўчаць.

Ці ж нешта заробіць шалапей на праспекце?
Толькі на полі, на фірме, заводзе.
Разумею дэмакратыю ў гэтым аспекце,
А не гойсаць на плошчы, беспарадкі заводзіць.

Разумнікаў гэтых мы скруцім адразу
Нагою пад пах і ніцма ў аўто.
Вынішчым хутка гэту заразу.
Хто не зразумее – шчэ будзе не то.

Хлопцы ў цывільнам скруцяць і бацьку раднога,
Бо плачу я ім добра – не бядуюць яны.
Для іх не мае значэння схапіць дзяйчо ці малога
Але ж няма каменданнскага часу, няма і вайны.

А што адбыўся ў краіне абвал,
Дык гэта часова – гадоў так на дваццаць,
Паправім усе, разбярэм той завал…
А свядомым скажу: бессэнсоўна змагацца.

Не атрымаюць яны ад мяне ані крохі
І да карыта таксама іх не дапушчу
Яны ж адмарозкі, дзябілы, вашывая блохі…
А калі за межы краіны – дык усіх адпушчу.

9-10.07.2011 г.



 
Бо трымаць іх у турме – сабе жа “дароже”
Кармі іх, паі і даглядай.
І наогул навошта нам шалудзівыя рожы:
Сярод “дастойных” людзей шчэ учыняць разврат.

Усе яны, побач, “враги народа”.
З калоны, што пад нумарам пяць.
Уваліць бы ім з гэтай нагоды
На праспект каб не лезлі “опять”.

І зрабіць ўсё тое “жэстачаеше”,
Каб і іншым мой урок дайшоў
Выкананне мусіць быць “стражайше”,
Каб на Плошчу больш ён не прыйшоў.

Каб сядзеў, замкнуўшыся ў кватэры,
Носу больш не сунуў у натоўп.
Аб тым звесткі будуць і ў этэры
Глас “врагов народа” каб замоўк.

Замоўклі каб мычання гукі
І плясканне ў ладкі назаўжды.
На плошчу каб не лезлі тыя сукі –
Стане вольна дыхаць мне тады.

І душа пяройдзе ў стан спакою
Не трэ ўжо хвалявацца за народ
Бо засланіў усю страну сабою:
Зноўкі можна рухацца ўпярод.

Зрабіць усё каб стала добра
Дастойнаму народу маяму.
Каб яму даступна стала вобла
Где-то так в трехтысячном году
Каб яму даступна стала вобла
Где-то так в каком-нібудь году.
9-10.07.2011 г.
 
ПРА ВАЛЮТНЫ КРЫЗІС
25-30.06.2011 Г.


Каб не купляў народ валюту,
Не бараніўся ад дзяржавы,
Яму адзелі тыя ж путы,
Каб не прыдбаў і цвік іржавы.

Крычыць Шура: “непатрэбны
Даляры, еўрыкі яму.
Дзяржаве больш яны патрэбны,
Бо трэба думаць пра зіму.

Мільярдаў 20 дастаткова,
Каб валютны быў запас
Вайна, лео, узнікне выпадкова:
Вось і спатрэбіцца прыпас.

Дый трэба здзяйсняць планы
Паўсюль стабільнасць падтрымаць
Ганяць з плошчаў хуліганаў
Мільён турнікетаў атрымаць.

Адгарадзіць плошчы ад народа.
Парад правесці ці базар,
Дажынкі, скокі на прыродзе
Купіць на захадзе тавар.

Прыдбаць рыштунак для АМАПУ
Задаволіць трэба і “спецназ”
Шчэ неабходна даць “на лапу”,
Каб спецслужбам выканаць заказ.

Адзенне чорнае ці хакі
Камізэлькі, шлемы ад бяды…
Каштуе колькі? Мне да сракі –
Не было б другой бяды.
На тое і трэба мне ўлада,
Каб сябе і яе абараніць.
За валюту мець усе прылады,
Каб нязгодных лепш пабіць.

Валюта – мой надзейны сродак.
Яе ў народа аднялі.
Нашто яму той асяродак?
Хай кажа дзякуй за рублі.

Купляць валюту даў я права
Ф народ стварыў ажыятаж.
Учыніў ён паніку без права
Абменнікі бяруць на абардаж.

Цяпер жа будзе па-другому:
Валюта ўся ў бюджэт цячэ.
А пра крызіс ты кажы другому,
Бо ў краіну ён не зацячэ.

Тут сайт з’явіўся “prakapovich”
Дзе народ сабе валюту прадае.
Купляя тэж, калі яе замовіць,
Бо Шура ў банках не дае.

Не дае – яму больш трэба:
Без яе абыдзецца народ.
Хутка знікне пад нагамі й глеба
Калі Шура будзе нас “вести вперёд”.

Закончан 30.06.2011 г.





 
КАЛІ ТЫ ПЛЯСКАЕШ У ЛАДКІ…

Калі ты пляскаеш у ладкі,
Ідучы праспектам у сераду,
Зважаць павінен на парадкі,
Што ідуць у натоўп ад КДБу.

Бандытаў процьма ў цывільным
Шугае побач, каб схапіць
Хто ідзе па плошчы шляхам мірным
І ныркі шчэ яму адбіць.

Закінуць у аўта, што без знакаў,
Адвязуць неведама куды.
Зробяць усё, каб больш не вякаў:
На тое ёсць “спавядлівыя суды”.

Прызначаць штраф, а, мо, і суткі,
Бо небяспекай стаў для ўлад.
Не дапусціць Шура такія шуткі:
“пляшчы на кухні, калі вар’ят!”

Каб прыпыніць на плошчы гулянне
І з інтэрнэту свядомых прагнаць,
Абгародзяць яе, забароняць бадзянне.
А потым туды БСРэМу нагнаць.

Пад прымусам тады яны нешта спяваюць
Бо прайшлі рэгістрацыю па спісам улад.
Гонару і годнасці яны, мабыць, не маюць,
Хоць пад прымусам прынялі гэтакі лад.

У Лукашэнкі заўсёды ўсё пад прымусам:
Толькі ён вызначае дзе хадзіць, дзе гуляць.
Без дазволу яго – не! Розным спакусам
Усю краіну жадае пад сябе ён падмяць.


І гэта, лічы, ужо амаль адбылося
Вар’яты ў цывільным паўсюль дбаюць аб тым
З яго прыходам да ўлады тое ўсё пачплося
І штодня ўдасканальваецца гэты пачын.

Ужо на Плошчы не можна ўтрох сабірацца
Можна толькі ля крамы, калі на траіх.
На дазваляе Шура гуртам змагацца:
Небяспеку хутка ўбачыць, калі ўдваіх.

28.06-6.07.2011 г.





ШЛЯХ У КУРАПАТЫ

Зграя саветаў убілася ў край
Уся ў рэвалюцыйным парыве.
Навязала паўсюль расейскі свій рай –
Застагнаў мой народ у надрыве.

Бо адразу ўчынілі тэрор,
У злачынцы цябе залічыўшы.
Камунізму адчыніць каб прастор
Шмат лепей, калі ты спачыўшы.

Спачатку хапалі вар’яты –
Быццам ты ворагам быў
Надзейна хавалі за краты,
Каб волі ўжо не здабыў.

Заўседы пад аўтаматам,
Дапытваў калі цябе следчы.
Свой  допыт аздабляючы матам
Расейскім, збіўшы ўсе плечы

А побач сабака іклаты –
У гэтым расейская змова
Для іх ты вораг закляты,
Бо ў цябе беларуская мова.

Пабавяцца ноч – і назад у муры,
Што надта сырыя і без ваконца.
Стаяць тыя турмы да гэтай пары…
Здзяйсняюць допыт бясконца.

Прышчэпяць, вядома, кляймо:
Няйначай – ты вораг народу.
“Таму мы цябе аддамо
На растрэл, каб не было твайго народу”.


Стрэл у патыліцу – куля навылет
Валіць надзейна цела на дол.
А колькі бруду кат яшчэ выліў,
Што недаспадобы яго камсамол.

Стрэля сярод ночы
Яшчэ жывых людзей,
Незажмурыўшы вочы
Пазбавіўшы надзей.
А потым усіх да кучы
Ды ў роў вялікі
Скінуць бы анучы
Яшчэ і вялі падлікі,
Каб ніхто не ведаў,
Што яны былі
Кулю ў лоб адведаў
І месца абвялі
За высокім плотам.
Ад людскіх вачэй
Накрыюць іх пясочкам
Жоўценькім хутчэй.

Вось, тут ім патрэбны лясы – Курапаты,
Куды варанкі несупынна вязлі
Нашых людзей, адлучыўшы ад хаты,
Ад сваіх каранёў, ад маці-зямлі.
І гэта страшное НКУСу утварэнне
Падняў наш Зянон у свій час з глыбіні.
Бальшавікі ж лічылі, што без здарэнняў
Застануцца “ворагі” на глыбіні.





 
*  * * 

Адзін памёр ад тыфусу брушнога
Другога ботам следчы даканаў,
Трэці напаткаў стрэлы вартавога,
Чацвёрты начакана сам сканаў.

І гэтак кожны дзень – на ўсіх абшарах
Дзе за калючым дротам лагеры стаяць
Знішчылі мільёны – усіх у ямы тварам.
Але крыжы ля іх не ўсюды шчэ стаяць.

30-31.10.2010 г.



ВЕРШ НА РАЗВІТАННЕ…

Валянціна Міхайлаўна Шчэрба !
Колькі год вы за гэтым стырном!?
Кіраваць садком яшчэ ёсць патрэба.
Тым больш, што парадак усюды – не злом.

Дзякуй Вам за падтрымку ў працы,
За тое, што побач заўсёды былі.
Не важна, што сюды не  прыйшлі папарацы,
Бо дзеці хадзілі ў садок і раслі.

Хадзілі бацькі, дзяды і бабулі
Прывесці і забраць непаўторных сваіх,
Бо нянечкі іх апранулі і абулі…
Назад ужо ішлі яны ўдваіх.

Кожны знаходзіў ад Валі падмогу,
Калі трэба вырашыць кучу праблем.
Разам знаходзілі шляхі, ці дарогу.
Не было для яе незакранутых тэм.

Дзякуй, Міхайлаўна, за добрыя падзеі,
Што заўжды даравала твая нам душа…
І цяпер пажадаем не страціць надзею
Прыйсці і паслухаць у садку Эльяша.

Ад справай сямейных калісь адарвацца
Азірнуць тыя “кветкі”, што побач былі.
Напэўна, цяпер ужо можна прызнацца
Гады маладосці незаўважна прайшлі.

Прайшлі гэтак хутка – усё было ўчора.
Здаецца, толькі зайшоў, а дзверы наўсцеж.
Не вынайшлі шчэ такога прыбора,
Каб крыху вярнуцца назад. “Ну, ты даеш!”


А нам і не трэба: усё прад вачыма…
Дзеці даўно нашых унукаў вядуць
У той жа садок, з той жа прычыны,
Бо ведаюць, потым зноў забяруць.

Дзякуй за тое, табе, Валянціна,
Што тыле гадоў садку аддала.
Была ты заўсёды прыемнай жанчынай
Ад усіх, хто быў разам, табе пахвала.

Трымайся ўпэўнена ў хатніх умовах
Сямейных праблем дужа лямку цягні.
Сяброў, мо, прыдбаеш цяпер ужо новых.
І дрэнныя думкі ад сябе адгані.

Хай шчасце ніколі твой дом не пакіне,
Хай сонейка свеціць у вокны твае.
Хай Божанька добра здароўя падкіне,
І дасць шчэ такога, чаго не стае.

30 сакавіка 2012 г. ДзУА № 361, г. Мінск

Склаў Банель Эльяш
З павагай і найлепшымі пажаданнямі і удзячнасцю…


Рецензии