Пагоня 1
З тэлеэкранаў дурнота нясецца,
Хочуць наўкола цябе абвясці.
І некаторым нават здаецца –
Лепей жыцця нідзе не знайсці.
Вайны жа няма. А што яшчэ трэба?
Усё, што жадаеш, - ідзі выбірай!
Прэзідэнт абвясціў, калі ўзнікне патрэба,
Пераселіць у зямлянкі, бы ў казачны рай.
Таму й бедаваць не трэба ніколі.
Выходзіць на плошчу? Крый Божа, ні-ні!
Навошта глядзець на сваё наваколле?
Тваё месца на кухні, толькі дзвер зачыні.
Не гойсай ты там, куды не запросяць.
Хадзіць, дзе захочаш, нявольна зусім.
А, яшчэ больш, Сьцяг свой прыносіць
На Дзень Волі. Прыйдзеш – заўважыш па ўсім.
Тут “касманаўтаў” нагнаўшы даволі.
Спецназ, аўтазакі, жаўнеры, АМАП.
Такога не ўбачыш нідзе і ніколі,
Каб супраць цябе ўчыніць такі гвалт.
Дубінай па лэбе ці там, дзе прыйдзецца,
З асалодай частуюць цябе тыя байцы.
Няўжо ім ніколі не адгукнецца
Абраза такая? Скажыце, мальцы?
“Чаромхай” у твар ці якойсь шчэ заразай
Мкнецца пырснуць табе “адважны” ваяр,
Бо за гэта не трэба несці адказу.
Так калісці было ў прыдворных баяр.
Гэта толькі пачатак. Хапун будзе потым.
Атрымаюць загады найвышейшых чыноў.
Падцягнуць да плошчы дадатковыя роты,
Каб атрымаць перамогу над “адмарозкамі” зноў.
Хапаюць усіх, брыдка лаюцца матам.
Быццам злачынцаў, кідаюць у ЗАК.
А потым вязуць цябе па этапах,
У суды, на Акрэсціна, ці проста так.
Зняволенне й суд без ніякай прычыны.
Сьведкі ж на месцы – тыя ж хлапцы.
Такое засведчаць: “Усё гэта злачынна!”
А суддзя задаволіць: “У турму”, – і канцы.
У турме ж, мой народзе, такія парадкі –
Там волю тваю неабходна зламаць.
Калі не будеш ты пляскаць у ладкі,
То табе ўжо прыйдзецца ўстаць.
“Маскі-шоў” тады з батагамі
Ўсё, што можна, ў цябе адаб’юць.
Лепей бы выняслі ўперад нагамі –
Пасля такой апрацоўкі амаль не жывуць.
Ныркі баляць, не ўстаць і не сесці.
Толькі на пузе ты можаш ляжаць.
А яшчэ не дадуць хоць што-небудзь з’есці,
І выйсця няма – ты павінен маўчаць.
Карпусны ці прадольны ўлупіць па срацы,
Калі будеш ты да чагосці ахвочы,
Малатком дзеравяным разоў гэтак наццаць –
Не толькі пасраць, але й сцаць не захочаш.
Пасля такой апрацоўкі, беларускі народ,
Ты можаш лічыцца свабодным.
Бо цяпер уяўляеш не нейкі зброд,
А шчаслівы, багаты і высокародны.
У турэмных парадках, як бачыш, стабільнасьць
Арыштант, зразумела, сюды вернецца зноў.
Глытнуць кавалак свабоды, а потым няўхільна
У грамадстве стабільнасць спажываць ён гатоў.
Стабільна таксама задача ўлады:
Як мага больш людзей праз турму працягнуць.
Таму і бясконца ствараюць прылады,
Каб удаўку на шыі спрытней зашмыргнуць.
Нярэдка і штрафам суд такім пакарае,
Што вымавіць цяжка, не то што ўявіць.
І бедны народ мой ўсё праглынае,
Мо, трошкі і крывіцца, але болей цярпіць.
Каб не рыпаўся ты і не змагаўся за волю,
Суд можа і суткі табе прыпаяць.
Штук так пятнаццаць, а можа і болей,
Заслаць у ізалятар і часова ўтрымаць.
Там на Акрэсьціна месцаў даволі –
Ужо новы будынак прымае за краты.
Зробяць усё, каб не думаў аб волі,
Але каб заўсёды быў ты “багаты”
На здзекі, уціск, абразу і холад,
Вошы каб хутка ў цябе завяліся,
Каб заўжды мэнчыў цябе яшчэ голад,
А грошы каб больш у цябе не вяліся.
Словам адным – санаторый і досыць
Прапануе шаноўны той дэпартамент.
Калі ж тут адпачынак? Прапанову ўносіць:
Заплаці за паслугу ў ім пражывання!
А. Гітлер таксама трымаў у турмах людзей,
Накіроўваў у канцлагер на адпачынак.
І людзі сядзелі без усялякіх надзей,
Хоць гэта быў зусім новы будынак.
Але грошы за гэта з людзей ён не браў,
Не прыйшла ў мазгі такая нат думка.
А. Лукашэнка ж на тое насраў –
З арыштантаў грошы дзярэ, такое прытумкаў!
- Нешта тлумкаеш ты! – Што, ты не верыш?
- Ці можна прыдумаць такую задачу?
- Ідзі на Акрэсьціна – там адразу праверыш!
Не заплаціш тарыф – нясі назад перадачу!
Палаткай прыняты такія законы,
Што змаганне за волю горш крымінала.
Тут не разлічвай на забабоны.
Зробяць усё, каб воля з каленяў не ўстала.
Выйдзеш са сцягам – гэта ўжо мітынг,
З плакатам у руках – несанкцыяваны пікет.
Не азірнешся як будеш пабітым.
Застаецца здзіўляцца – адкуль той імпэт?
З сябрамі сустрэўся ў сваёй ты кватэры
Адзначыць святочна якісь юбілей.
Аб гэтым абвесцяць нат у этэры:
“Сход злачынна правёў ты, зладзей!”
Выйшаў на вуліцу ты грамадою
З мэтай увагу да праблем прыцягнуць,
Гэта вулічнае шесце. Рыхтуйся да бою,
Бо далей ісці, далі Бог, не дадуць.
Калі ўсё тое ж утворыш, крый Божа,
Ды яшчэ пройдзеш з расцяжкай у руцэ,
Малюнкі якіясь прыхопіш з сабою –
Дэманстрацыя гэта, а не сплаў па рацэ.
Закон адпаведна аб тым адзначае.
Кожная дзея да пакарання вядзе.
Шалёныя штрафы суддзя прызначае.
А куды тыя грошы? На ўціск усё ідзе.
Абскардзіць захочаш – дарэмная справа.
Унікаць ён ня будзе. (Суддзя сляпы і глухі).
Паведаміць проста не маеш ты права,
Бо на гэта артыкул “ёсць той ці другі.”
Хай шыльды судоў цябе не хвалююць,
Бо прызначанай ролі ім не стае.
Законы краіны тут даўно ігнаруюць.
Таму і дзейнасць іх на карысць не ідзе.
Чалавека правы для суда непатрэбны.
Уціснуць каб іх – вось задача яго.
Дэманструюць паўсюль без істотнай патрэбы
“Непахіснасць” улады ды яшчэ штось чаго.
Зважаць на закон цяпер ужо не трэба –
Карупцыйныя метады ўводзяцца ў бой.
Каб задаволіць чыноўнікаў якіясь патрэбы,
Доказам усім даюць тут адбой.
Што б ты ні рабіў – табе тут не вераць:
Дарэмна ў судзе разважаць пра закон.
Доказы, кажуць, яны шчэ правераць,
А потым адразу скінуць усё пад адхон.
Ствараецца бачнасць таго правасуддзя.
Дзяржпошлінай спраўна цябе абскубуць.
Лукашэнка ж прызначыў усіх гэтых “суддзяў”:
Дамагчыся тут праўды яны не дадуць.
У справу ўнясуць такія змяненні
Фальсіфікацыяй ходу судовых падзей,
Што ніякія потым твае разуменні
Не пацвердзяць па справе жаданых надзей.
Штось падтасуюць, змены ў справу ўнясуць.
Зробяць усё так, каб ты не заўважыў.
А яшчэ і вызначэнне табе прынясуць:
Патрабаванні твае, бач, суд ужо спляжыў.
Звяртацца вышэй нават сэнсу няма,
Бо кожны чыноўнік той суд падтрымае.
А высновы такія – не скінеш ярма,
Будзеш і далей мець тое, што маеш.
З’ява такая табе ўжо вядома,
Што можна нахабна закон дратаваць.
І робяць такое заўсёды свядома,
Каб цябе, мой народзе, паўсюль зневажаць.
Зневажаць шчэ таму, што ты сам не ратуеш
Абвяшчэнне правоў і свабод для цябе.
Бо згадзіўся даўно, што іх не ўратуеш
Пад уціскам адвечным ніколі й нідзе.
Прафесійнасць у суддзяў наогул ужо знікла –
Таго ж патрабуюць патрэбы улад.
Судзіць па закону жадання не ўзнікла,
А болей глядзяць як стварыць больш прылад.
Каб уціск учыніць па поўнай праграме,
Магчымасць адвесці хоць як бараніцца.
А потым пакажуць ў “Панараме”
Надзейнасць судоў і шчэ будуць хваліцца,
Як клапоцяцца тут яны аб народзе,
Як правы і свабоды яго бараняць,
Каб жыць ў краіне толькі ў згодзе,
Каб усё захаваць, нічаго не мяняць.
Не зважаць каб зусім на тых “адмарозкаў”,
Што імкнуцца на плошчу і штосці крычаць.
Бо можна ў парку гуляць між бярозкаў.
Не віруе тут нешта – дык лепей маўчаць.
Маўчаць каб зусім , ды смаркацца ў анучку –
Запаветная мара лукашысцкіх чыноў.
Каб нават, як смецце, не збіраліся ў кучку.
Паскардзіцца каб – дык на польскіх паноў!
Бо Шуравы мальцы робяць усё адмыслова.
Ніякіх памылак не можа нат быць.
Пускаюць на ветер усе свае словы
Спажыць што карыснае? Мо, толькі завыць.
Дый сыстэма судоў ужо даўно захварэла
На вірус юрыдычнай такой слепаты.
І гэта зараза так ачмурэла, што
Чыноўнік ня бачыць, чаго хочаш там ты.
Табе ж ён адкажа: “Хопіць скуголіць,
З боку дзяржавы парушэньняў няма!”
Пагэтаму й скаргу не задаволіць.
Значыць, і рупішся ты тут дарма.
Аб чым гэта сьведчыць? Законы не працуюць.
Мабыць адпаведная ёсьць устаноўка?
Бо пракуратура й суды іх даўно ігнаруюць.
Ці можна змяніць? Не, тут стабільная абстаноўка.
Вось і статыстыка ўжо вызначае
Лепшы ў свеце праваахоўны працэс.
Заадно і апазіцыю з лямантам лае,
Быццам узнікнуў гнойны абсцэс.
Пракуратура, вядома, усё падтрымала,
І спадар В. Галаванаў дабро тут дае.
Таксама пацвердзіў Вярхоўны Сукала.
Табе ж усё бачна – юрыдычнай навукі ім не стае.
Прававое поле ў тваёй выдатнай краіне
Ужо амаль да мяжы скарацілася.
Праваахоўная сыстэма, відаць, ніколі ня згіне,
Бо ў рэпрэсіўную скрозь перарадзілася.
Таму і П. Міклашэвіч не звяртае ўвагу
На людзей перасьлед, яшчэ якую бяду.
Ня ўзбудзіць ніколі крымінальную справу.
Актыўную пазіцыю, кажа, хутка звяду.
Усюды нахабна такі чыноўнік дратуе,
Што належаць табе правы і свабоды.
Табе ж толькі вядома, што яго не ўратуе
Ад немінучай адказнасці Лукашэнкі аздобы.
Бо ты, мой народ, усё гэта запомніш.
Дзе, хто і як цябе дратаваў.
Бо прыйдзе канец і тады ты прыпомніш
Якую абразу ты ні за што атрымаў.
І тыя злачынцы, што цябе зневажаюць,
Панясуць усю адказнасць за дзеі свае.
Нідзе і цяпер іх не паважаюць,
Бо сумлення і гонару ім не стае.
Суд жа пройдзе па тых жа законах,
Якія ўжыты супраць цябе.
Толькі цяпер ён будзе законным,
Бо створыш яго ў барацьбе.
Камуна-чэкісты стварылі ўмовы,
Выжыць нат цяжка, ня тое што жыць.
Адкуль тады возьмуцца тыя высновы,
Што гэта ня нашае. Сваё ж трэба здабыць.
Тым больш, што чужынцы прыбралі тут права,
Вядома, таксама са згоды тваёй
Кіраваць як заўсёды налева, направа…
І распараджацца працай чужой.
На нейкага дзядзьку заўсёды працуеш:
Не можаш у краіне мець сваю справу.
Бо яе тут надзейна не замацуеш –
Абавязкова знойдуць на цябе тут управу.
І бязродныя тыпы паўсюдна шугаюць.
Прапануюць табе проста казачны рай.
Але гэтым усім, што яны абяцаюць,
Толькі загубяць родны наш край.
Роўныя ўмовы чужынцам стварылі –
Аб гэтым паўсюдна крычыць кіраўнік.
Табе ж, мой народзе, шляхі перакрылі,
Бо ім надта хочацца, каб ты хутчэй зьнік.
Ці можаш купіць хоць якую хаціну,
Каб жыць мог ты вольна, дзяцей гадаваць?
Табе толькі можна прыдбаць дамавіну.
Аб іншым – ні марыць, ні пажадаць.
Няўжо ня ўтульна тая хаціна,
Што збудавана бацькамі на роднай зямлі?
Хутка ўжо будзе амаль што траціна,
Калі у хатах тваіх стануць жыць маскалі.
Ці ж можаш ты мець шалёныя грошы,
Што з усходу сюды несупынна вязуць?
Цябе ў турме хутчэй пачастуюць на вошы,
А яны ў гэты час жытло ад дзяцей адбяруць.
Ня будзем зважаць тут пра дзіўныя вёскі,
Дзе катэджы-грамілы паўсюдна стаяць.
Каля іх завіхаюцца розныя зноскі.
На якія жа грошы? Ня хочуць казаць.
Хай думаюць так, а табе ўжо вядома,
Што грошы з ашчадных кніжак пайшлі.
Яны ўсё мараць, што іх нерухомасьць
Заўжды будзе з імі. Грошы скуль? Грошы знайшлі.
Рахункі на укладах заблакавалі,
Каб ня мог ты грошай хоць каліва зняць.
А потым адразу ўсё хуценька скралі,
Крэдыты пабралі. Ты ж ня мог іх узяць.
Таму і застаўся ты без грошай сваіх.
Якія патроху ўсё жыцьцё ашчаджаў.
А што засталося? Не хопіць нат на траіх.
Якое наглоцьце! Здаецца б ўсіх іх паслаў…
Гэта ж не можа цягнуцца бясконца.
Сілы ж народа да ўлады прыйдуць.
Узыйдзе тады над зямлёй тваёй сонца.
Пабачыш, народ мой, усё аддадуць.
Калі гэта будзе? Ад цябе ўсё залежыць.
Не будзеш ты час, як заўжды, марнаваць.
Бо за свабоду і шчасце змагацца належыць.
І думаць заўсёды, каго выбіраць.
Што, ты ня верыш? Падумай спачатку .
Чаму ты ня можаш кватэру купіць?
80 адсоткаў іх прыдбаюць людзі з Камчаткі
І толькі дваццаць мясцовым удаецца набыць.
Але толькі тым, хто грошы ня лічыць даўно,
Бо маюць яны ад уладаў падтрымку.
А ты можаш разлічваць на трэску або гаўно,
Што прыб’юцца да плоту з галечай у абдымку.
І гэта ярмо існуе, бачыш, сёння.
Адрынуць яго яшчэ сіл не стае.
Таму і здратавалі святую Пагоню,
Бо яна да свабоды свой народ павядзе.
Ды й сьцяг наш Хрыста бел-чырвон-белы
Зняўшы з флагштоку ўшчэнт разарвалі.
Прыцягнулі ў край твой новыя беды
І нічога карыснага больш не прыдбалі.
Гістарычную памяць у цябе адабралі,
Бо з ёй ты ўспомніш пра край свой і род.
Амаль што да ніткі цябе абабралі,
Бо пасля гэтага – ты ўжо не народ.
Ці ж задавальняе жыццё пад прымусам,
Дзе праў ты не маеш – толькі рабіць?
Дзе баль правяць розныя НКУС’ы.
Вось аб чым сэрца заўсёды баліць.
Ды й магчымасьць рабіць у цябе адбіраюць.
На кантракт пераводзяць паўсюдна усіх.
На зямельку падаткам цябе абкладаюць.
А чаму бы і не? Не гаспадар ж ты, а псіх!
Мабыць, Маці-краіна ўжо непатрэбна?
Ці ж дзяржава з усходу заменіць яе?
Думаць жа трэба! Гэта вельмі ганебна –
Не пакінуць Зямлю ні дзяцям, ні сабе.
Яна дадзена Богам, перайшла ад нашчадкаў
Краіна пад бел-чырвон-белым святлом.
І тут непатрэбны чужыя парадкі.
Ты здольны і сам збудаваць сабе дом!
***
У вёсцы паўсюдна амаль што разруха.
Народу майму там свабоды няма.
Надзея ўжо знікла, што якаясь там пруха
Нечакана вызваліць з камуна-ярма.
Рабіць трэба зранку і да світанку.
Дзякаваць Богу, што няма больш вайны.
А як падлічаць – зарабіў на баранку –
І мала што засталося ўжо да труны.
Прамовіць пра нешта,прызваць да парадку?
Зяпу разінуць табе не дадуць.
Але як памкнешся пляскаць у ладкі –
Ты лепшы сябар, хоць цябе і здадуць.
Рабіць ты павінен на дзяржаўнага пана,
Крочыць усюды па указцы яго.
Таму й прачынацца павінен ты рана ,
Каб паспець штось зрабіць ля плоту свайго.
А заўпарцішся моцна ці праявіш свавольства,
Гонар пакажаш, патрабуеш правоў –
Каня не дадуць ці ўспомняць пра Польшчу,
Сенакос адбяруць, каб ты болей не роў.
Ды яшчэ пашы пазбавяць кароўку,
Абрэжуць гарод, перакрыюць ваду.
Прымусяць, каб усё пачынаў ты ізноўку,
І, як і раней, цягнуў ты нуду.
А шчэ, каб ня рыпаўся, абрэжуць і соткі:
Бульбы не будзе дзе пасадзіць.
Прапалоць буракоў адмераюць столькі –
Лепей памерці, чым тое зрабіць!
Нат калі выйсці ўсяе дружынай,
З мястэчка сваякоў усіх запрасіць,
Выканаць тое зусім немагчыма.
І выкарыстоўваюць тых, хто навучыўся хадзіць.
Дзядоў і бабулек нават цягнуць да працы.
Адпачыць, як заўжды, ім не дадуць
І ніхто не пытае, што гемарой у срацы,
Рукі баляць, ногі цяжка ідуць.
Атрымаць ад калгаса якую падтрымку,
Прыклыпаўшы ў кантору адзін раз на год,
Не заўсёды ўдаецца нават узімку –
Не заслужыў ты таго, мой гаротны народ.
Двойчы на тыдзень аўталаўка прыедзе,
Тавар прывязе, пладовых чарніл
І болей у вёску ніхто не заедзе,
А старым ехаць куды – не стае ўжо сіл.
Ніякіх спакус кропка гандлю ня возіць,
Асартымент вельмі сьціплы – шмат чаго не стае.
Хлеб чорны і белы, цукар, запалкі прывозіць,
Валюту вадкую, простае мыла, цыгарэты, алей.
А болей пенсіянерам гаротным ня трэба,
Яны і ня ведаюць, што дзесці BIGZZ нейкі ёсьць,
Куды завязуць без асаблівай патрэбы
Мора тавараў. Але там ён не будзе нават як госць.
Хранічная беднасьць – адметнасць вяскоўцаў.
Адкуль быць дастатку ў калгасных рабоў?
У іх адбіралі вынік працы бясконца,
А болей стварыць ён цяпер не гатоў.
Вёска падзеленая на дзве паловы.
Адны з серыяламі бавяць жыцьцё:
На тэлеэкранах глядзяць тыя ўмовы,
Як людзі жывуць, на іх пабыццё.
Яны абмяркоўвваюць тыя падзеі,
З ранку прагледзеўшы чарговы шэдеўр,
А потым паўторна перажываюць надзеі
Артыстаў прыгожых, іх кожны манеўр.
Там ўсё выдатна, жывуць адмыслова.
Кожны мае шыкоўны свой дом.
І справу вядуць пад чэснае слова.
Не так, як ў нас – усеагульны дурдом!
З свайго жа жыцця ім няма чаго ўспомніць,
Каб радасць у жыцьці хоць чым ажывіць.
Бо калі нехта аб прошлым напомніць,
Здаецца, болей не хочацца й жыць.
Што ўспомніць пра лёс ім? Толькі галота,
Жабрацва, галеча, здзекі, мана,
Рабства за палкі да сёмага пота.
Ды й шчэ горш – адбылася вайна.
Чужое жыццё ім вельмі цікава,
Бо свайго ж па-сапраўднаму ў іх не было.
Аб яго не адцягне нават важная справа –
Што панеслі суседа на пагост за сяло.
Другая ж палова з іншаю рысай
З ранку шукае, дзе б выпіць чарніла,
Скрасці мех зерня, заліць сваю пысу,
Бо цела дрыжыць, хоць лезь ты ў магілу.
Гэта моладзь на вёсцы заўжды нападпітку.
Працаваць жа ня хоча, бо часу няма.
З хаты цягне усё, што можна, з ужытку.
І, відаць, не пазбавіцца п’янога ярма.
Для яе не праблема, серыялу падчас
Тое, што скралі, бабулькам прадаць.
Равуць тут адразу: “мы патрацілі час,
Ляцім жа хутчэй шчэ выпіць прыдбаць!”
Такіх малайцоў нават горад ня прыме,
Бо там і без іх дастаткова бамжоў.
Відаць, ужо хутка забудуць й імя,
Што атрымалі ад родных бацькоў.
Каб усё гэта ня бачыць, быццам, такога няма,
Крыкам крычаць аграгарадкі тут ствараць.
Для таго, каб не пазбавіўся ты калгаса-ярма,
Будуць розных прыблудаў у дамы засяляць.
Такое рашэньне не прыйшло выпадкова:
Тут думалі доўга, хадзілі вакол,
Каб вынішчыць вёску надзейна і адмыслова
І не напомніў аб ёй ля плоту твайго стары кол.
Не народнае гэта, не ад душы,
Бо наступствы яго яшчэ не вядомы.
Пройдзе час і яшчэ болей будуць душыць
Спрадвечнае вёскі жыццё, жыццё твайго дома.
Ім трэба калгаса ўладу тут захаваць,
Зняволенне вёскі паўсюль зберагчы,
Каб нават не думаў, што можна ўстаць
З каленяў. І ад рабства навек уцячы.
Свидетельство о публикации №117121011098