Я аднойчы, суд калегия. Беларуская мова

Я аднойчы гуляў па сталіцы і
Выпадкова на плошчу зайшоў.
Апынуўся я потым у міліцыі,
Бо на пляц без дазволу прыйшоў.

Звычайных людзей тусаваліся орды,
Ды і моладзь шукала спакус.
У вопратцы чорнай дзябільныя морды –
Бо на плошчы яшчэ байцы МУС.

Прыпеў:
Па краіне ўсёй да раёна
Дзень і ноч супрацоўнікі МУС
Заступаюць на варту Закона –
Адхіляюць людзей ад спакус.

Не паспеў я, як след, аглядзецца
Відаць людзі стаяць без прымус.
А жэўжык у чорным ужо прэцца –
Няйначай будзе рабіць ператрус.

Ужо нахабна уў торбу ён лезе,
Не атрымаўшы на тое дазвол.
Гляжу – шчэ крыху і залезе.
І вось тут я ўпёрся бы вол.

На мяне ж наваліліся людзі.
Ад тых чарнот я не змог уцячы.
Надта моцна пабілі мне грудзі:
- Ці дасць бог мне дажыць да начы?

Зацягнулі мяне ў ізалятар –
На Акрэсціна далі мне пакой.
Каб на Плошчы не стаў я заўзятар,
Мне шканар забяспечыў спакой.

Покуль везлі – знік мой вандзэлак,
Каб пазбавіць мяне ад спакус.
А як толькі настаў панядзелак –
Зноў упэўніўся, што гэта МУС.

Пасадзілі ў турму, што на колах,
 І прывезлі мяне прама ў суд.
Сведкі ў чорным стаялі наўкола.
Праз хвіліну ўжо меў я прысуд.

Без свабоды я буду паўгода.
У “Чорны бусел” адправяць мяне.
Гэтым часам такая прыгода
Ужо надзейна мяне абміне.

Не змагу я цяпер без дазволу
Па сталіцы хадзіць абы дзе.
Не схаплю чорнай формы камзолу,
Ужо не скажуць, што матам вярзе.

Прыпеў:
Па краіне ўсёй да раёна
Дзень і ноч супрацоўнікі МУС
Заступаюць на варту Закона –
Адхіляюць людзей ад спакус.

А на плошчу прыходзяць таксама
У натоўп, змяніўшы прымус,
Разбіць шыбы майго універсама
Таемныя хлопцы са НКУС.

У краіне не мае значэння,
Якую ролю выконвае МУС,
Бо ўсюды, па вызначэнні,
Парадам кіруе, вядома што НКУС.

НКУС-КДБ у сучасныі вымярэнні
Уладу трымае з дапамогай прымус.
Там гартуюць брыдоты насенне,
Патрабуюць таго ж і ад МУС.

Як бачым, народа ўлада
Ад народа недзе ў баку.
Бо КДБ такая прылада,
Якая кажа народу: “- Ку-ку!”



         Старшыні Мінскага гарадскога суду                Пуцыле Ул.Р.
         Заяўнік-ісцец: Банель Эльяш Адамавіч
         220119 Мінск, вул Карбышава, 101 – 140
         Справа № 33-3253-12
         Адказчык:  ПВУП “Белпажмантаж”
         220095 Мінск, пр. Ракасоўскага,60/1-598

                Н А Г Л Я Д Н А Я  С К А Р Г А
       На рашэнне ад 27.08.2012г. суду  Ленінскага раёна г.Мінска (справа № 2-2420/12, суддзя Дарашчонак Т.Д.) і вызначэння ад 29.10.2012г. судовай калегіі па грамадзянскіх справах Мінскага гарадскога суду (справа №33-3252-12).
   
     Мной абскарджваецца вызначэнне ад 29.10.2012г. ( дадатак №5) судовай  калегіі па грамадзянскіх  справах Мінскага гарадскога суду ў складзе суддзяў Яблакавай І.Г.(дакладчык), Салаўёвай З.С. і Андрэевай Н.В. (справа № 33-3253-12). Гэтая судовая калегія разглядзела маю справу №2-2420/12 у прысутнасці пракурора аддзела па нагляду за адпаведнасцю закону судовых пастаноў па грамадзянскіх справах Мінскай гарадской пракуратуры малодшага саветніка юстыцыі Драбышэўскай Е.А. і зрабіла свае высновы, выкладзеныя ў азначаным вызначэнні, без належнай матывацыі і абгрунтавання на падставе існуючых законаў Рэспублікі Беларусь. Драбышэўская Е.А. не толькі не падтрымала довады касацыйнага пратэсту (л.с. 144) пракурора Ленінскага раёну г.Мінска старшага саветніка юстыцыі Украінца І.Ул. з адпаведным дадаткам да яго (л.с. 156-158), не прывёўшы аніякіх доказаў таму, але і палічыла  неабходным разам з судовай калегіяй “решение суда оставить без изменения” (л.с.167).
    Прыняўшы вызначэнне ад 29.10.2012г. (дадатак № 5) судовая калегія поўнасцю праігнаравала прадстаўленыя ў справе дакументы, патрабаванні скаргі ад 17.08.2012г. на дзеянні (бяздзнянне) дырэктара ПВУП “Белпажмантаж” Тарасава В.А. (л.с. 76-106) і  іскавай заявы ад 13.04.2012г. (л.с.2-14), довады касацыйнага пратэсту пракурора Украінца І.Ул., які прынесены ім на падставе дзейнага заканадаўства, і папярэдняй касацыйнай скаргі (дадатак № 4) заяўніка-істца (л.с. 150) з дадаткам  да яе ад 24.10.2012г. (л.с. 159-166),  а таксама заўвагі на пратакол судовага пасяджання ад 17.09.2012г. (л.с. 146-147), што складзены з улікам усіх матэрыялаў справы з адпаведнымі спасылкамі на заканадаўчыя акты Рэспублікі Беларусь пасля дэталёвага аналізу высноў, прыведзеных у рашэнні  ад 27.08.2012г. (дадатак № 6) суддзі Дарашчонак Т.Д..
     Судовая калегія не толькі перанесла ў сваё вызначэнне ад 29.10.2012 г. (л.с. 167-171) усе недарэчнасьці, хібы і недапрацоўкі суддзі Дарашчонак Т.Д., якія адлюстраваны ў рашэнні ад 27.08.2012г. (л.с. 135-136,) і матывацыйнай часткі да яго ад 03.09.2012 г. (л.с. 138-141), але прынесла дадаткова яшчэ і свае з мэтай пазбаўлення правапарушальніка Тарасава В.А. ад адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці за шматлікія парушэнні Закону (дадатак №2). Усе мае патрабаванні фактычна праігнараваны, частка з іх перайначана ў парушэнне арт. 298 ГПК, з-за чаго змяніўся іх сэнс, некаторыя  пададзены ў вызначэнні ў сжоным выглядзе. Гэтыя недарэчнасьці, хібы і недапрацоўкі маюць адпаведнае адлюстраванне ў справе і абгрунтавана выкладзены на падставе дзейнага заканадаўства ў наступных дакументах:
; Заўвагі на пратакол судовага пасяджэння ад 22.06.2012г. і 24.08.2012г. (л.с. 146-147) – дадатак № 3;
; Дадатак да касацыйнай скаргі ад 23.09.2012г. на рашэнне суда Ленінскага раёну г. Мінска ад 27.08.2012 г. (л.с. 159-166);
; Іншых дакументальных сведчанняў справы, пададзеных у суд заяўнікам-істцом (л.с. 5-14, 83-106) і адказчыкам (л.с. 20-30, 36-53, 111-124), на якія прыводзяцца адпаведныя спасылкі.
     Таму на падставе арт. 423 ГПК Рэспублікі Беларусь судовая калегія, грунтуючыся на наяўных у справе дакументах і дадаткова атрыманым доказам, павінна была праверыць законнасць рашэння суда Ленінскага раёну г. Мінска як у абскарджанай ці апратэставанай, так і ў неабскарджанай ці неапратэставанай частцы і абавязана была праверыць справу ў поўным аб’ёме, чаго не было зроблена. Усе прыкладзеныя мной дакументальныя сведчанні (л.с. 5-14, 83-106) судовай калегіяй поўнасцю праігнараваны і не ўлічаны ў вызначэнні ад 29.10.2012 года (л.с. 167-171), бо усе высновы пабудаваны на падставе дакументаў (л.с. 114, 124), пададзеных у суд адказчыкам, і інфармацыі, агучанай Тарасавым В.А. у судзе (л.с. 67-68, 130-134). А аб прыняцці прыватнага вызначэння адносна правамернасці дзеянняў (бяздзеяння) дырэктара ПВУП “Белпажмантаж” Тарасава В.А. на падставе арт. 325 ГПК, аб чым я прасіў у сваёй скарзе, нават не ўзгадваецца, хоць правапарушэнняў з яго боку  (дадатак №2) дастаткова.
      Для пацьверджання выказанай вышэй высновы раскладзем па юрыдычным паліцам найбольш недарэчныя з гэтых парушэнняў, якія маюць месца ў вызначэнні судовай калегіі па грамадзянскіх справах Мінгарсуда ў складзе суддзяў Яблакавай І.Г., Салаўёвай З.С. і Андрэевай Н.В.,  якія істотна ўшчамілі мае правы і законныя інтарэсы, у тым ліку:
1.“Судом установлено, что 4 января 2012 года комиссия из числа сотрудников выезжала к истцу по месту его жительства. Истец был поставлен в известность об увольнении 30 декабря 2011 года, однако от подписи в приказе и получении приказа отказался. Данное обстоятельство подтверждается актом от 4 января 2012 года (p.д. 124)” (л.с. 169).
 - Спасылка судовай калегіі на “(л.д. 124)” беспадстаўная, бо л.с. 124 утрымлівае акт ад 3.01. 2012 года, а указанага  акту ад “4 января 2012 года”  ў матэрыялах справы няма;
 - судовая калегія па сутнасьці сфальсіфікавала звесткі, пазначаныя ў справе і маючыя месца ў рэчаіснасці, у тым ліку:
а) - “30 декабря” ніхто не даводзіў да майго ведама інфармацыю “об увольнении”;
б) - “4 января” ніякай камісіі з ліку супрацоўнікаў па месцу майго жыхарства не было і сведчанняў таму ў справе няма.
в) - зыходзячы з п.б) выснова , што я ад “подписи в приказе и получении приказа отказался”, беспадстаўная, надуманая, не пацьверджаная дакументальнымі матэрыяламі справы.
2. “…срок исковой давности по требоваваниям о признании увольнения незаконным подлежит исчислению с 4 января 2012 года. На момент обращения истца в суд Первомайского района г. Минска срок исковой давности истек” (л.с. 170,171).
      Высновы судовай калегіі беспадстаўныя, бо:
 - “требования о признании увольнения незаконным” у скарзе мной не выказвалася ў якасьці патрабавання (л.с. 81);
- у парушэнне арт. 298 ГПК без маёй згоды яно зменена, бо мной было заяўлена (л.с. 81):
- “адмяніць загад № 83-к ад 30.12.2011 г.”, а ў тэксце скаргі на дзеянне (бяздзеянне) ад 17.08.2012г. (л.с.76-82) прыведзена аргументаванне яго незаконнасці і сфальшаванага паходжання, бо загад № 83-к ад 30.12.2011г. (л.с. 100, 123) утрымлівае неадпавядаючыя рэчаіснасьці звесткі, якія  судовай калегіяй  не вывучаліся, а таму праігнараваны і не прыняты да ўвагі, у тым ліку:
а) - адхіленне ад працы (л.с. 90, 96, 100) адбывалася ў 14 гадзін 21снежня 2011г. (л.с.90, 161), а не “22 декабря 2011” в 13:30, не адзначыўшы для выканання якіх работ і па якой пасадзе “согласно штатного расписания” я накіраваны на працоўнае месца ў офіс на вул. Сацыялістычную, 17. Дакумент справы (л.с. 93) сведчыць, што 22.12.2011г. у 14:15:30 я знаходзіўся не на месцы адхілення ад працы па вул. Калектарнай, а ў п/а № 90, дзе адсылаў мае заявы (л.с. 90-92), якія ТарасаўВ.А. адмовіўся прыняць і належным чынам зарэгістраваць у офісе ў гэты дзень раніцай у 8:30;
б) - я прыбыў у офіс  22 снежня 2011г. у 8:30, каб падаць Тарасаву В.А. мае заявы (л.с. 90-92), якія ён не прыняў, а не “23 декабря 2011г., не адзначыўшы якое “рабочее место самостоятельно покинул” і якое “распоряжение” я праігнараваў;
в) – схлусіў Тарасаў В.А. адносна тлумачальнай запіскі ад 29. 12.2011г., складзеную мной, якую ў суд ён сьвядома  не падаў, бо ў ёй я даводзіў яму аб неабходнасці атрымаць на п/а № 95 маю карэспандэнцыю (л.с.90-92) і звярнуцца да заявы №2 ад 22.12.2011г., дзе я прасіў Тарасава В.А.  даць мне  адпачынак без захавання заработнай платы да моманту атрымання абгрунтаваных пісьмовых адказаў на ўсе чатыры мае папярэднія заявы (л.с. 83, 90-92);
в) –  у загадзе не вызначана за які канкрэтна “прогул…” скасавана працоўная дамова, якім чынам гэты прагул адбыўся;
г) – скасаванне працоўнай дамовы (звальненне) адбываецца заднім чыслом з 22.12.2011г., а загад выдадзен 30.12.2011г;
- змяніць фармулёўку скасавання працоўнай дамовы ў адпаведнасьці з арт. 41 п.1 па патрабаванню працаўніка., бо пры адсутнасьці прагулу як дысцыплінарнага праступка скасаванне працоўнай дамовы са мной на падставе арт. 42 п.5 не можа прызнавацца судом законным (л.с. 164-165).
     Судовай калегіяй таксама дапушчаны наступныя недарэчнасьці:
- не вызначана, як і суддзёй ДарашчонакТ.Д., з якой падставы Тарасаў В.А. ссунуў усе падзеі на адны суткі наперад, з-за чаго яны перасталі адпавядаць рэчаіснасці, а пададзеныя ім у суд дакументы (л.с.51, 52, 96, 100, 119-124) сталі фальшывымі, з-за чаго суд павіненен быў вывесці іх з разгляду, а адказчыку прапанаваць адстойваць сваю пазіцыю на падставе арт. 199 ГПК без выкарыстання фальшывых і падложных дакументаў; 
- праігнаравана фактычная дата (20.01.2012 г.) азнаямлення з загадам № 83-к ад 30.12.2011 года (л.с. 100,123), як падстава для вызначэння тэрміну для звароту ў суд (л.с. 164);
 - праігнаравана правамернасць на падставе арт. 242 ПК даты звяртання ў суд Першамайскага раёну г. Мінска (20.02.2012 г.) (л.с. 58, 59, 60-66).
     Пагэтаму выснова, зробленая судовай калегіяй аб тым, што “срок исковой давности подлежит исчислению с 4 января 2012 года” надуманая, не адпавядае рэчаіснасці і дзейнаму заканадаўству, бо грунтуецца на не існуючых  дакументах, якіх у матэрыялах справы няма.
3. “Доводы протеста прокурора и кассационной жалобы истца о том, что истец был ознакомлен с приказом об увольнении 20 января 2012 года, что подтверждается его подписью на приказе, несостоятельны.” (л.с.169).
      Гэтая выснова судовай калегіі беспадстаўная (л.с. 164), бо згодна з арт. 242 Працоўнага кодэксу я магу звяртацца ў суд па справах аб звальненні на працягу месячнага тэрміну з дня ўручэння копіі загаду аб скасаванні працоўнай дамовы, ці з дня выдачы працоўнай кніжкі з запісам аб падставах скасавання працоўнай дамовы, ці з дня адмовы ў выдачы, ці атрыманні ўказаных дакументаў. Іншых матываў працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь не прадугледжвае (л.с. 157,158,162,163).
4. “…судом сделан правильный вывод о том, что увольнение истца за прогул прозведено на законном основании” (л.с. 169),
але судовая калегія не ўлічыла:
- што прышчапленне наймальнікам мне прагулу адбылося на падставе неадпавядаючага заканадаўству (арт. 49 ПК) мерапрыемства па адхіленню мяне ад працы 21.12. 2011 г. (л.с. 11-13) з перавышэннем службовых паўнамоцтваў (л. 20-23, 90, 96, 100, 119, 123), што кваліфікуецца арт. 426 КК, бо Тарасаву В.А. патрэбна была прычына, каб пазбавіцца ад дасведчанага ў сваіх правах Банеля Э.А. і прагул якраз гэтаму адпавядае (л.с. 161-162);
-  што Тарасаў В.А., адхіліўшы мяне ад выканання “подсобных работ” (л.с.96) на аб’екце “Пралеска” 21.12.2011г. і перавёўшы ў офіс для быццам бы “выполнения работ согласно должности по штатному расписанию” (л.с.22,96), не папярэдзіў мяне за адзін месяц да скасавання працоўнай дамовы аб істотных змяненнях умоў працы, якія вызваны абгрунтаванымі вытворчымі, арганізацыйнымі ці эканамічнымі прычынамі, і не давёў аб іх ні мне, ні суду. Бо ў гэтым выпадку суд павінен быў змяніць дату звальнення такім чынам, каб працоўныя адносіны былі прыпынены ў дзень заканчэння месячнага тэрміну (п.36 пастановы Пленума Вярхоўнага суда ад 29.03.2001г. №2), што судом не было зроблена;
-  што Тарасаў В.А. адмовіў мне ў даванні пісьмовых растлумачэнняў адносна прычын і матываў беспадстаўнага  адхілення мяне ад працы згодна з маёй заявай ад 21.12.2011г. (л.с.90), бо ў адваротным выпадку знікла бы падстава для вызначэння прагулу ў якасьці прычыны для скасавання працоўнай дамовы;
- што Тарасаў В.А. усьвядомлена ажыццявіў захады па майму звальненню, каб пазбавіцца ад неабходнасці даваць небяспечныя для сябе адказы на мае заявы і звароты (л.с. 83, 90-92, 97, 98), няглядзячы пры гэтым на шматлікія парушэнні Працоўнага кодэксу (дадатак №2);   
- што высновы аб даце прагулу пагрунтаваны на супярэчлівых,  падложных, фальшывых дакументах (л.с. 51, 52, 96, 100, 119-124), пададзеных у суд Тарасавым В.А. (л.с. 161-162), а таму такія дакуметы не могуць успрымацца судом як сапраўдныя і павінны быць выведзены з разгляду, а Тарасаву В.А. прадастаўлена права ажыццяўляць доказы без выкарыстання падложных дакументаў і сведчанняў на падставе арт. 199 ГПК, чаго суд не зрабіў.
     Судовая калегія  таксама не высветліла:
- ці з’яўляецца прышчэплены мне наймальнікам і судом “прогул” дысцыплінарным праступкам (л.с. 161-164) на падставе арт. 197 ПК, бо па сэнсу артыкулаў 42 п.5, 53 п.2, 193-195 ПК мае паводзіны могуць быць кваліфікаваны як прагул толькі  ў тым выпадку (!), калі маюцца ўсе прызнакі дысцыплінарнага праступку ў сукупнасці. Пры адсутнасці хоць бы аднаго з указаных элементаў адсутнічае і склад дысцыплінарнага праступка, а, значыць, і прагулу, што якраз мае месца ў разглядаемай справе;
- за якое проціпраўнае, віноўнае невыкананне ці неналежнае выкананне мной сваіх працоўных абавязкаў дырэктарам ПВУП “Белпажмантаж” Тарасавым В.А. вызначана мне дысцыплінарная адказнасць у адпаведнасці з арт. 198 у выглядзе  скасавання працоўнай дамовы згодна з арт. 42 п.5 ПК;
- ці можа быць прызнана прагулам мая адмова прыступіць да працы ў офісе ПВУП “Белпажмантаж”, на якую я быў быццам бы пераведзены ў парушэнне арт. 30 ПК вусным распараджэннем дырэктара Тарасава В.А. (л.с. 20-23, 96,169) для выканання  работ “согласно штатному расписанию” пасля адхілення мяне ад працы на аб’екце “Пралеска” 21.12.2011г., як таго патрабуе п.17 пастановы Пленума Вярхоўнага суда ад 29.03.2001г. № 2;
- ці з’яўляюцца мае дзеянні пасля незаконнага адхілення ад працы проціпраўнымі, якія выяўляюцца ў парушэнні мной  сваіх функцыянальных абавязкаў, прадугледжанымі працоўнай дамовай, пасадавымі абавязкамі і другімі нарматыўнымі актамі, якія наймальнікам не былі ўсталяваны, а судом не былі высветлены і не адзначаны ў рашэнні (л.с. 162).
5. “Приказом от  1 декабря 2005 года № 6-к истец был переведен на должность инженера-проектировщика ОПС с 1 декабря 2005 года. Трудовой договор по указанной должности с истцом не заключался, трудовые отношения были продолжены на неопределенный срок” (л.с. 168).
     Судовая калегія не ўлічыла, што гэты падложны, фіктыўны, не адпавядаючы рэчаіснасьці быццам бы перавод Тарасаў В.А. ажыццявіў не толькі ў парушэнне арт. 30 Працоўнага кодэксу, але і Крымінальнага (артыкулы 426, 427), бо зроблены ім падложна з  выкарыстаннем службовага становішча ў сваіх карысных інтарэсах.   
Судовая калегія беспадстаўна прыняла выснову аб пераводзе, бо:
а) - не прадставіла насуперак патрабаванням Працоўнага кодэксу ніякіх доказаў прадаўжэння працоўных адносін на падставе наяўных дакументаў у матэрыялах справы;
б) - не вызначыла, на падставе якой працоўнай дамовы ці іншых адпаведных дакументах, якія ёсць у справе,  падоўжаны працоўныя адносіны;
в) - не спаслалася пры гэтым ні на адпаведны артыкул Працоўнага кодэксу, ні на адпаведныя дакументы справы (л.с. 159,160).
6. “Истцу на протяжении всего периода работы заработная плата выплачивалась по штатному расписанию в соответствии с занимаемой должностью “ (л.с. 170).   
     Прымаючы гэтую выснову, судовая калегія не ўлічыла наступныя істотныя для справядлівага вырашэння справы акалічнасці, фактычна праігнараваўшы іх:
- Штатны расклад (л.с. 50) уведзены ў дзеянне толькі з 01.06.2011 г. Што было да гэтага ні мне, ні суду не вядома, бо суд папярэдняга штатнага раскладу не запатрабаваў. З гэтай прычыны суд не высветліў мае пасады, якія былі ўсталяваны раней. Штатны расклад не быў прадстаўлены дырэктарам Тарасавым В.А. і ў Мінскае гарадское упраўленне Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы (л.с. 11-14) на падставе адпаведнага спавешчання гэтай установы (л.с. 49);
- Падложны, фальшывы запіс у маю працоўную кніжку аб быццам бы пераводзе пад № 21 на пасаду “ инженера-проектировщика ОПС” Тарасаў В.А. ажыццявіў толькі 13.12.2011г. (л.с. 85);
- Да 13.12.2011г. гэтага запісу (л.с. 86) ў працоўнай кніжцы не было, аб чым сведчаць дакументы справы пад гербавымі пячаткамі (л.с. 87, 88). Дадзеная акалічнасць  адзначана таксама ў дадатку да касацыйнага пратэсту пракурора Ленінскага раёну г. Мінска Украінца І.Ул. (л.с. 156-158), бо ён разглядаў маю заяву аб крымінальных правапарушэннях Тарасава В.А. і добра дасведчаны ў розных акалічнасцях справы;
- Адсутнасьць у справе прадугледжаных Працоўным кодэксам дакументаў, якія пацьвярджаюць займанне працаўніком адпаведнай пасады, у тым ліку заявы на перавод, азнаямленне з загадам, працоўнай дамовы, пасадавымі абавязкамі (л.с.11-13, 138,156.159,165);
- Высновы аб займаемай мной пасадзе “инженера-проектировщика ОПС” грунтуюцца не на падставе патрабаванняў Працоўнага кодэксу, а па другасным, нічога не вызначальным абставінам і дакументам “(л.д. 114,124)”, што “неоднократно проходил обучение и аттестацию как инженер- проектировщик, получал заработную плату по должности инженера-проектировщика”, хоць дадзеныя абставіны ні суддзёй Дарашчонак Т.Д., ні судовай калегіяй не вывучаліся (л.с.146-147, 160), а прынятыя апрыоры са слоў Тарасава В.А.;
- Часопіс уліку загадаў, на падставе якога можна было высветліць калі  выдаваўся загад № 6-к ад 01.12.2005 года (л.с. 46), судом не вывучаўся (л.с. 157), бо не быў судом запратрабаваны ў адказчыка;  - Дакументы, пададзеныя ў суд Тарасавым В.А., вызначаюць маю пасаду ў якасьці: а) - майстра (л.с. 37,159), б) - “подсобного рабочего, но в должности мастера” (л.с. 132), в) - “подсобного рабочего” (л.с. 21,22,68,100,123,138,170), г) - вядучага спецыяліста (л.с. 89), д) - “инженера-проектировщика” (л.с. 28-30,48,50, 51, 89), е) - “сотрудника” (л.с.120), ж) - “работника” (л.с. 111,112), з) - пасада наогул ніяк не вызначана (л.с. 46,47,52,53,96,99,100,111-113,117,123,124), а ў сваім спавешчанні № 57/05 ад 07.05.2012 г. (л.с. 20-23), пададзеным у суд Ленінскага раёну г. Мінска, ужывае –“гражданин”, бо дырэктар Тарасаў В.А. усьвядомлена пазбягае вызначэння ў афіцыйных паперах маёй  пасады;
- Адсутнасьць адказу на маю заяву № 1 ад 22.12.2011г. (л.с. 91), дзе Тарасаў В.А. павінен быў вызначыць усе мае пасады “на протяжении всего периода работы” ў ПВУП “Белпажмантаж”, але ён нахабна праігнараваў маё патрабаванне, парушыўшы шэраг заканадаўчых актаў (дадатак №2). Суд таксама насуперак закону пакінуў маю заяву без задавальнення (л.с. 135,141,170,171), палічыўшы, што даваць пісьмовыя адказы на пісьмовыя заявы і звароты, у тым ліку ў кнігу заўваг і прапаноў, не абавязкова.

   7. - “Судом установлена, что по устному распоряжению директора предприятия Тарасова В.А. 22 декабря 2011 года истец должен был прибыть в офис предприятия в 14 час. В указанное время он не прибыл, появился только в 17 час. 15 мин., т.е. отсутствовал на работе более трех часов” (л.с. 169).
 Судовая калегія не вызначыла:
а) – на падставе якіх дакументальных  матэрыялаў справы “установлено” прыведзенае сцвярджэнне;
б) –  ці адпавядаюць рэчаіснасці адзначаныя падзеі “22 декабря 2011 года”, бо дакументы  справы (л.с. 90,93) сьведчаць, што ў гэты дзень такіх падзей не адбывалася;
б) – сутнасьць і змест вуснага распараджэння дырэктара Тарасава В.А., ці адпавядалі  яны патрабаванням Працоўнаму кодэксу;
г) – на якім працоўным месцы я адсутнічаў “более трех часов”, бо гэтая акалічнасьць мае істотнае значэнне для высвятлення наяўнасці дысцыплінарнага праступку ў выглядзе прагулу (л.с. 161-162).
8. “…истец не выходил на работу с 23 по 29 декабря 2011 года. Данное обстоятельство подтверждается объяснительными записками и актами от 23 и 29 декабря 2011 гола, составленными комиссией из числа сотрудников предприятия” (л.с. 169).
    Дадзенае сцвярджэнне судовая калегія вызначыла на падставе сфальшаваных дакументаў, пададзеных у суд Тарасавым В.А., якія не адпавядаюць рэчаіснасьці (л.с.162,163) і ўтрымліваюць фальшывыя звесткі, у тым ліку:
а) – л.с. 120 - фальшыўка, бо 23.12.2011г. я наогул не прыязджаў у офіс на вул. Сацыялістычную,17, а таму змест дакумента і подпісі ўсіх падпісантаў падложныя;
б) – л.с. 121-фальшыўка, бо :
- 29.12.2011г. я “прибыл” не на “рабочее место”, а ў офіснае памяшканне адказчыка разам з маім прадстаўніком Вязьміным М.В. для здзяйснення запісу ў кнігу заўваг і прапаноў (л.с. 79,163) , каб хоць такім чынам прымусіць Тарасава В.А. выканаць патрабаванні арт. 51 ПК і артыкулаў 9, 14, 17, 19 закона РБ “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” і атрымаць ад яго пісьмовыя адказы на мае заявы (л.с. 83, 90-92), бо ў парушэнне арт. 204 КК  ён адмаўляў мне ў гэтым. Галоўны інжынер Соладаў І.В. у офісе не прысутнічаў, подпіс яго фальшывы, бо не меў права падпісваць тое, чаго не бачыў (л.с. 163);
-  ад давання тлумачэнняў “па факту отсутствия на работе” я не адмаўляўся, бо мной была пададзена Тарасаву В.А. адпаведная  тлумачальная запіска ад 29.12.1011г., якую ён утаіў, у суд не падаў, а суддзя Дарашчонак Т.Д. праігнаравала маё хадайніцтва (патрабаванне) далучыць яе да матэрыялаў справы.
     Усе парушэнні, дапушчаныя суддзёй Дарашчонак Т.Д., дэталёва прааналізаваны на падставе дзейнага заканадаўства, грунтуюцца на матэрыялах справы, адзначаны мной у дадатку да касацыйнай скаргі (л.с. 159-166) і тычацца: - пасады (л.с. 159); - пераводу і яго акалічнасцяў (л.с.  159-161); - адхілення ад працы (л.с. 161); -  прагула, як адміністрацыйнага праступка (л.с. 161,162); - падзей пасля з’яўленне загаду № 83-к ад 30.12 .2011г. (л.с. 164,165); -  спагнання заробку за 2009-2011г.г. (л.с. 165); - кампенсацыі маральнай шкоды (л.с. 165); - безумоўнага абавязку наймальніка даць пісьмовыя адказы на заявы і звароты працаўніка (л.с. 165,166).
Перанесці ніжэй…
     Судовая калегія Мінскага гарадскога суда ў складзе Яблакавай І.Г., Салаўёвай З.С. і Андрэевай Н.В.поўнасцю паўтарыла абсалютна ўсе сумніўныя высновы суддзі Дарашчонак Т.Д., праігнаравала ўсе доказы і дакументальныя сьведчанні шматлікіх парушэнняў  дырэктара ПВУП “Белпажмантаж” Тарасава В.А. (дадатак №1) і не вызначыла ні аднаго з іх, не вызначыла ў сваім вызначэнні ні аднаго  (!!?) патрабавання істца і заяўніка, шэраг з іх наогул не ўлічаны пры разглядзе ці перайначаны у парушэнне арт. 298 ГПК, з-за чаго істотна змяняецца іх сэнс, праігнаравала довады касацыйнай скаргі заяуніка-істца і касацыйнага пратэсту пракурора Ленінскага раёну г. Мінска старшага саветніка юстыцыі спадара Украінца І.Ул..
9. “…судом сделан правильный вывод об отсутствии оснований для взыскания в пользу истца невыплаченной в полном объеме заработной платы. Более того, по требованиям о взыскании заработной платы за период с 2009 года по октябрь 2011 года включительно истцом пропущен без уважительных причин срок исковой давности “ (л.с. 170).
    Высновы судовай калегіі беспадстаўныя, бо:
-  не вядома, аб якім прапушчаным тэрміне ідзе гамонка,  спасылка на адпаведны артыкул адсутнічае;
-  адмова ў патрабаванні спагнання невыплачанай у поўным аб’ёме заработнай платы сведчыць аб тым, што ў адваротным выпадку магла быць выкрыта (раскрыта) злачынная тэхналогія эксплуатацыі працаўнікоў (арт. 181*), якая  створана і дзейнічае ў ПВУП “Белпажмантаж” пад кіраўніцтвам вартага жалю нягодніка Тарасава В.А. (л.с. 165,166), бо яна закранула мяне асабіста. З гэтай прычыны  суддзя Ленінскага раёну г.Мінска спадарыня Дарашчонак Т.Д.  усвядомлена не задаволілі маіх захадаў аб запатрабаванні ў дырэктара Тарасава В.А. дакументаў, якія з’яўляюцца падставай для выканання работ і разліку за іх з працаўнікамі, што адзначаны у маёй іскавай заяве (л.с. 2-4).  Судовая калегія таксама праігнаравала  дадзеную акалічнасьць. Такім чынам, яны фактычна ўзаконілі крымінальную дзейнасць па рабаванню працаўнікоў, што кваліфікуецца арт. 181* Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.
-  Па гэтай жа прычыне адмоўлена ў налічэнні заработнай платы за снежань 2011г. не па тарыфнаму акладу “в соответствии со штатным расписанием“ (л.с. 170), а ў адпаведнасці з  выканананай працай  згодна з заявай ад 02.01.2012г. (л.с. 94.95,165), як таго патрабуе арт. 57 ПК;
10. “То обстоятельство, что в ноябре 2011 года истец получил заработную плату в меньшем размере… не свидетельствует о нарушении его трудовых прав и обоснованности требований, поскольку в соответствии с Положением о премировании руководитель вправе уменьшить размер премии“ (л.с. 170).
Выснова судовай калегіі неабгрунтавана, бо яна не ўлічыла,
-  што “Положение об премировании“  уведзена ў дзеянне заднім чыслом з 01.06.2011г. у сувязі з запатрабаваннем Мінскага гарадскога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы № 0106/Па -61 ад 20.01.2011г. п.6 (л.с. 49). Да гэтага аб існаванні такога дакумента не было вядома, дадзенае палажэнне да ведама працаўнікоў і мяне асабіста не даводзілася;
-  што “положение о премировании”  ад 01.06.2011г. судовай калегіяй не вывучалася, адпаведнасьць гэтага дакумента дзейнаму заканадаўству не устаноўлена, у матэрыялах справы адсутнічае;                  
-  што сістэма аплаты працы, якая усталявана ў ПВУП “Белпажмантаж” пад назвай «повремено-премиальной» (л.с. 20-23), абсалютная фікцыя, бо Тарасаў В.А. поўнасцю ігнаруе арт. 57 ПК, вызначаючы заработную плату не як узнагароду за працу ў адпаведнасці з яе складанасцю, колькасцю, якасцю, умовамі працы і маёй кваліфікацыяй з улікам фактычна адпрацаванага на гэтай працы часу, а за не выконваемую мной міфічную працу на пасадзе згодна “штатному расписанию”.
 -  Судовая калегія таксама не высветліла куды знікаў мой заробак на працы па мантажу і наладцы сістэм АПС іАПТ, калі я атрымоўваў заработную плату за быццам бы выконваемую мной працу на міфічнай пасадзе “согласно штатному расписанию”.
     Судовая калегія не ўлічыла, што:
а) - што змяншэнне прэміі звязана  з незаконным спагнаннем употай з заработнай платы  за лістапад 2011г. у парушэнне арт. 408 ч.1 ПК шкоды за скрадзенае абсталяванне без адпаведнага распараджэння і апавяшчэння мяне аб гэтым (л.с. 22, 83,161);
б) - што памер вызначанай шкоды – змяншэнне прэміі – Тарасаў В.А. вызначыў не ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам, а адвольна, выкарыстоўваючы службовае становішча (л.с. 22,68,118);
в) -  што Тарасаў В.А. усклаў на мяне матэрыяльную адказнасць у парушэнне арт. 404 ПК, калі паміж мной і наймальнікам у адпаведнасці з арт. 405 ПК не заключана пісьмовая дамова аб прыняцці поўнай матэрыяльнай адказнасці (л.с. 22,68,132,161);
 - што Тарасаў В.А. адмовіў мне прыняць маю заяву ад 15.12.2011г. (л.с. 83) і даць на яе адпаведны адказ на конт беспадстаўнай дыскрымінацыі з растлумачэннем прычын дыскрымінацыі па заробку.
     Беспадстаўным ігнараваннем прыведзеных вышэй акалічнасьцяў   судовая калегія садзейнічала пакрыццю правапарушэнняў наймальніка Тарасава В.А., пазбаўляючы яго вызначанай законам адказнасьці.
     Такім чынам, відавочна, што ў выніку прыняцця азначанага вызначэння ад 29.10.2012  года ўсе шматлікія парушэнні дзейнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь дырэктарам ПВУП “Белпажмантаж” Тарасавым В.А. (дадатак №1), хібы і недарэчнасьці, дапушчаныя суддзёй Дарашчонак Т.Д., судовай калегіяй былі ўсьвядомлена праігнараваны, прадэмстраваўшы пры гэтым недапушчальную непавагу да існуючых у краіне законаў.
      Больш таго, довады прынесенага касацыйнага пратэсту (л.с. 144, 159-166) пракурора Украінца І.Ул., дзе вызначаны парушэнні закону ў рашэнні ад 27.08.2012 г. суддзі Дарашчонак Т.Д., прызнаны складам гэтай судовай калегіі “несостоятнльными“ (л.с. 167), тым самым зневажыўшы пракуратуру як абаронцу закону. Быццам бы ўжо змяніўся закон, на падставе якога і быў прынесены гэты пратэст.
      Судовая калегія пад старшынствам ЯблакавайІ.Г. зрабіла свае высновы не на падставе існуючых у краіне законаў, а па нейкім асаблівым, нікім не вызначаным паняццям, не маючых абсалютна ніякага дачынення да юрыспрудэнцыі, разлічаных на юрыдычна недасведчаных асоб. Відавочна, што галоўная мэта такіх выкрунтасаў – любой цаной выгарадзіць правапарушальніка Тарасава В.А. і тым самым пазбавіць яго ад адказнасьці, нягледзячы на абсурднасць прымаемых судовай калегияй рашэнняў(высноў), прыкрываючыся пры гэтым судовымі мантыямі.          Дзеля дасягнення гэтай мэты судовая калегія праігнаравала ўсе наяўныя ў справе сведчанні гэтых парушэнняў,  патрабаванні заяўніка, істца і пракурора, выкладзеных у скарзе на дзеянні (бяздзеянне) дырэктара ПВУП “Белпажмантаж” Тарасава В.А. (л.с. 76-106), іскавай заявы (л.с. 2-14), заўвагах на пратакол (л.с. 146,147), касацыйнай скаргі з дадаткам (л.с. 150, 159-168), касацыйнага пратэсту з дадаткам (л.с. 144, 156-158).
     Прыведзеныя акалічнасьці дазволілі як суддзі Дарашчонак Т.Д., так і суддзям Яблакавай І.Г., Салаўёвай З.С. і Андрэевай Н.В. пазбегнуць прыняцця на падставе арт. 325 ГПК прыватнага вызначэння адносна парушэнняў законнасьці дырэктарам Тарасавым В.А., бо яны наогул не выявілі ні аднаго (!!?) з прыведзеных (дадатак №1) 57 (пяцідзесяці сямі) правапарушэнняў з яго боку, нягледзячы на тое, што ўсе гэтыя выяўленыя парушэнні адзначаны ў скарзе (л.с. 76-106), іскавай заяве (л.с. 2-14) і пацьверджаны дакументальна, а таксама вызначаны дзяржаўнымі органамі (л.с. 5-14, 144, 156-158).
    Суд не звярнуў увагі на тое, што ўжо ўсталявана другімі дзяржаўнымі ўстановамі адносна правапарушэнняў (дадатак №2), дапушчаных дырэктарам Тарасавым В.А. (л.с. 5-14).
     І што разглядала 29.10.2012 г. судовая калегія па грамадзянскіх справах Мінскага гарадскога суда ў складзе Яблакавай І.Г., Салаўёвай З.С. і Андрэевай Н.В.? Няўжо папярэднюю касацыйную скаргу (л.с. 150), якая не мае належнага подпісу, спасылкі на рашэнне, якое абскарджваецца, і складзена насуперак патрабаванняў ГПК Рэспублікі Беларусь? Копія прыкладаецца (дадатак №4). Бо на падставе арт. 412 ГПК яна павінна б была астаўлена суддзёй Дарашчонак Т.Д. без руху, а касатару вынесена адпаведнае вызначэнне з указаннем тэрміну для выпраўлення недахопаў. У судовай справе № 2-2420/12 нічога падобнага няма, а азначаная судовая калегія праігнаравала гэтую акалічнасьць, чым дадаткова пацьвердзіла факт парушэння існуючага заканадаўства, захоўваючы пры гэтым адпаведны антураж, быццам бы ўсё адбываецца на падставе закону.
    Такім чынам, судовая калегія у складзе ЯблакавайІ.Г., Салаўёвай З.С. і Андрэевай Н.В. сьвядома дапусціла парушэнні заканадаўства, праігнараваўшы патрабаванні ГПК, у тым ліку:
--арт. 423 ч.1, бо пры разлядзе справы не праверыла законнасць і абаснаванасць сумніўнага рашэння суддзі Дарашчонак Т.Д. (л.с. 135-136) як у абскарджваемай ці апратэставанай, так і ў неабскарджанай ці неапратэставанай частцы;
--арт. 423 ч.2, бо праігнаравала абавязак праверыць справу ў поўным аб’ёме, засяродзіўшы ўвагу толькі на акалічнасцях, якія прыведзены ў сумніўным рашэнні суддзі Дарашчонак Т.Д. (л.с. 135-136);
 --арт. 423 ч.3, бо не ацаніла належным чынам маючыя ў справе і дадаткова прыведзеныя доказы, пагрунтаваныя на дзейным заканадаўстве (л.с. 144, 147-148, 150, 156-158, 159-166) , якія маюць істотнае значэнне для справы, поўнасцю праіграваўшы іх і не прыняўшы на ўвагу;
--арт. 427 ч.2 п.7, бо матывы, згодна якіх суд прыйшоў да сваіх высноў, не пацьверджаны адпаведнымі спасылкамі на закон, якім яны кіраваліся;
-- арт. 427 ч.2 п.8, бо высновы суда пагрунтаваны не па вынікам  усебаковага, аб’ектыўнага разгляду касацыйнай скаргі, касацыйнага пратэсту і справы ў поўным аб’ёме, а на падставе сумніўнага рашэння суддзі Дарашчонак Т.Д.. Гэтыя высновы павярхоўныя, надуманыя, пагрунтаваныя на юрыдычна  не вызначаных паняццях, якія не пацьверджаны канкрэтнымі артыкуламі дзейнага заканадаўства;
--арт. 428 п.1, бо пры адхіленні касацыйнай скаргі і касацыйнага пратэсту не выклала ў сваім вызначэнні матывы са спасылкай на заканадаўчыя акты, згодна з якімі довады гэтых дакументаў прызнаны не правільнымі, ці з’яўляюцца падставай да адмены ці змянення рашэння. Тым больш, што ў дадатках да касацыйнай скаргі (л.с. 159-166) і касацыйнага пратэсту (л.с. 156-158) прыведзны аргументаваныя сведчанні са спасылкамі на адпаведныя заканадаучыя акты і дакументы, якія маюцца ў справе.
      Такім чынам, відавочна, што судовая калегія па грамадзянскіх справах Мінгарсуда ў складзе Яблакавай І.Г., Салаўёвай З.С. і Андрэевай Н.В. не абцяжарвала сябе абавязкамі прытрымлівацца заканадаўства Рэспублікі Беларусь, спасылкі на закон не прыводзіла, да дакументальных сведчанняў не звярталася (акрамя двух- л.с. 114,124), у сутнасць касацыйнай скаргі і касацыйнага пратэсту не ўнікала, а проста абыходзілася тым , што “не находит оснований для отмены решения суда.“
      А што тады робяць у судовай калегіі Мінскага гарадскога суда гэтыя суддзі, якія самастойна нічога не здольныя вызначыць і ацаніць на падставе закону заўважаныя (адзначаныя) мной шматлікія правапарушэнні з боку дырэктара Тарасава В.А.? Бо яны дыскрэдытуюць дзейнасць гзтай установы і яе кіраўніцтва.
     Прычым, што вызначальна, абсалютна па ўсіх пытаннях, якія адзначаны ў скарзе на дзеянні (бяздзеянне) дырэктара ПВУП “Белпажмантаж” Тарасава В.А. (л.с. 76-106), іскавай заяве (л.с. 2-14), касацыйнай скарзе (л.с. 150, 159-166), касацыйным пратэсту (л.с. 156-158) пракурора Ленінскага раёну г. Мінску старшага саветніка юстыцыі Украінца І.Ул..
      Але гэтая судовая калегія  зрабіла ўсё ад яе залежачае, каб абараніць вартага жалю нягодніка Тарасава В.А., усталяваўшага ў ПВУП “Белпажмантаж” злачынны асяродак па абіранню працаўнікоў і іх непрыхаванай эксплуатацыі, ад  “необоснованных” памкненняў у адной асобе майстра, вядучага спецыяліста, інжынера-праектыроўшчыка, падсобнага рабочага, “подсобного рабочего, но в должности мастера”, супрацоўніка,  працаўніка, грамадзяніна Банеля Э.А., а пагэтаму, “полно и всесторонне исследовав обстоятельства дела“, “правильно отказала” (л.с 167-171) , “оставила без изменения”, “не находит оснований”, “сделала правильный вывод” і усе мае патрабаванні “правильно оставлены без удовлетворения” і “оснований для отмены решения не имеется”.
      Акрамя таго, судовая калегія не звярнула ўвагі на тое, што суддзя Дарашчонак Т.Д. не разглядала маю скаргу (л.с. 76-106) у адпаведнасці з патрабаваннямі параграфа 6 гл. 29 ГПК, а аб’яднала яе з маёй іскавай заявай (л.с. 2-14). Бо іскавая заява павінна разглядацца асобна ў адпавелнасці з раздзелам  \/! гл.24 ГПК. Скарга на дзеянне (бяздзеянне) пасадавых асоб яўляецца паршаснай, бо з вынікаў яе разгляду высвятляюцца правапарушэнні, на падставе якіх складзена іскавая заява. Суд Ленінскага раёну г. Мінска змяшаў усё ў кучу і маю скаргу на дзеянні (бяздзеянне) дырэктара ПВУП “Белпажмантаж” Тарасава В.А. суддзя Дарашчонак Т.Д. разглядзела ў якасьці дадатку да іскавай заявы, што з’яўляецца грубым рарушэннем ГПК, бо гэтыя справы рознага тыпу. З мэтай усталявання адпаведнай судовай вытворчасьці я падаваў хадайніцтвы (л.с. 54,55), каб суддзя Дарашчонак Т.Д. запатрабавала маю скаргу на дзеянні (бяздзеянне)  дырэктара ПВУП “Белпажмантаж” Тарасава В.А. з суду Першамайскага раёну г.Мінска, разглядзела яе, вызначыла правамернасьць маіх патрабаванняў і наяўнасьць правапарушэнняў з боку адказчыка, а толькі пасля гэтага звярнуцца да разгляду іскавай заявы (л.с. 2-14). Вызначэнне ад 22.06.2012г. (л.с. 56) сведчыць аб супраціве з боку суддзі Дарашчонак Т.Д., хоць пазней яна задаволіла маё хадайніцтва, а дакументы (л.с. 58-66, 70-73, 103-106, 125-129) – супраціву з боку  суду Першамайскага раёну г.Мінска, з-за чаго я вымушаны быў накіраваць ў суд Ленінскага раёну г.Мінска новую скаргу (л.с.76-106) з тымі ж патрабаваннямі.
     У сувязі з выкладзеным П Р А Ш У:
 Рашэнне суда Ленінскага раёну г.Мінска ад 7.08.2012г. і вызначэнне ад 29.10.2012г. судовай калегіі па грамадзянскіх справах Мінскага гарадскога суда адмяніць і справу накіраваць у той жа суд другому складу суда.
       Дадатак:
1. Дадатак да нагляднай скаргі.
2. Парушэніі ТарасаваВ.А..
3. Копія заўваг на пратакол – 2 аркушы.
4. Копія папярэдняй касацыйнай скаргі ад 23.09.2012г. –1 аркуш.
5. Копія вызначэння ад 29.10.2012г. – 3 аркушы.
6. Копія рашэння ад 27.08.2012г. з матывацыйнай часткай ад 03.09.2012г.

– 3 аркушы.                Банель Э.А.
               







                Банель Э.А.
      


Рецензии