Думкi

Вось і зноўку прыйшлі тыя думкі,
Што так доўга шумяць нада мной.
Ды плыве гэты час, вельмі хуткі,
Той магутнай і моцнай ракой.

Ці жыве чалавек і пануе?
Ці каханьне ёсьць лекі душы?
І ці зьнішчыць яна? Выратуе?
Ды за што паміраюць у цішы?

Што ёсьць сэнс чалавечай істоты,
Як складае гісторыю лёс?
І за што жа даецца турбота,
Што ў сабе чалавек перанёс?

Нарадзіўся. І школа, і вузы,
Гэта праца і жальбы арган.
Паліклініка, старая муза.
Гэта сьмерць, невялікі курган...

Пацалунак той першы ўвечар
Назаўсёды заставіў свой сьлед.
І запомніцца момант навечна,
Бо пабачыў то дзівасны сьвет.

А жыцьцё - гэта шчасьце й смутак,
Гэта шнары і радасны сьмех,
Гэта то, што адбудзецца ў суткі,
Няхай спёка, туман, першы сьнег...

Вось і зноўку прыйшлі тыя думкі,
Што так доўга шумяць нада мной.
Ды плыве гэты час, вельмі хуткі,
Той магутнай і моцнай ракой.

_______________________
25.10.2017


Рецензии