Прыгажуня
Ты захапіла, узяла ў палон.
І болей не патрэбныя прычыны,
Каб сустракацца дзень за днём.
Прыгожы голас зноў ліецца,
Усмешкі - так! - чаруюць слых.
І кожны хлопец азірнецца,
Калі адчуюць погляд, дых.
Штодзённа думаю пра гэта,
Пакою сэрцу больш няма.
Быць побач вечна - тая мэта,
За што душа яшчэ жыва.
Прабач за думкі - гэта слушна.
Бо справа ўся - пачуццяў свет.
Кахаю можа? Можа. Сумна.
Ды што рабіць - адказаў не.
Вачэй брыльянты захапляюць,
Салодкі голас... Як віно.
У сетку я тваю трапляю,
Бо жыць, казаў, усё адно.
Ах ты, чароўная дзяўчына!
Ты захапіла, узяла ў палон.
І болей не патрэбныя прычыны,
Каб сустракацца дзень за днём.
_____________________________
04.12.2017
Свидетельство о публикации №117121010049