Матулiна калыханка
Цiхiя сёлета ночкi прыйшлi,
У паднябессi дрыготкiя зорачкi
Нам пасылаюць малюткi - агнi.
Спi - засынай, мая птушачка родная,
Хай цябе ветрык крыляе у сне
I ўзнiмае над усiмi нязгодамi,
Дый прызямляе - ў далонi мае.
Спi - засынай, маё любае зернечка,
Наша зямля дапаможа ўзрасцi,
Бач - у вяснушках твой носiк маленечкi -
Сонца дарунак на шчасце ў жыццi.
Свидетельство о публикации №117120909167