Шэрае
п. бабе Каці.
Млын не вецер той штурхала,
А бабуліна рука,
Ад жарноваў шэрых камняў,
Тонка струмнілась мука.
На зачын той таўклісь з бульбай
Бела-шэры кумпякі,
Хлеба шэрага унукам,
Шчодрай, бабінай рукі…
Адыйшло болей паўвека,
Новы век змывае нас,
Толькі памяць з шэрым хлебам
Яго хвалям не дагнаць,
Што было ў жыцьці найпершым,
Спаць з паўночы не дае,
Намагае ійсьці пешшу,
Родных клічамі заве -
Да хлявоў, да гусак шэрых,
Што пасплылі за Трубой,
Мне ійсьці, ійсьці і верыць:
Там адзін пачатак мой.
-03.12.17.
Свидетельство о публикации №117120901432