Нехта кружляе угары...

Нехта кружляе ўгары,
мроіць сябе высока.
Я жа хаджу па зямлі,
зьбіраю,як скарбы,зёлкі.
Хутка цяпло міне.
Скончыцца лета сьвята.
Потым,у час завей,
духмянай нап"юсь гарбаты.
Шчыра аддзячу ўсім,
хто навучыў сьвятому:
жыць на сваёй зямлі,
кланяцца ёй да скону.


Рецензии