Нарэшце азвауся ты...
няўтольную асалодай
у бязглуздым маім жыцьці,
ды запаволіў роздум
аб тым,што было і будзе,
аб неспадзяваных марах.
Знайшоў мяне ў аблудзе
нячыстых шляхоў падману.
Павёў за сабой дарогай,
дзе ўсё зразумела-проста.
У палоне п"яной зьнямогі
каханьне маё ускросла.
Бяры яго!Пі з далоняў
пажадліва,шчыра,прагна,
пакуль я яшчэ з табою,
пакуль я табе аддана.
Свидетельство о публикации №117120605659