август-август
Апусцела гняздо буслоў,
Дзень ліе слезы моцны лівень,
Так сумуе і плача жнівень:
Птушак вырай паклікаў зноў!
Жнівень-жнівень, ты не тужы:
Буслы вернуцца ўжо вясною,
Па-над гэтай святой зямлёю
Як анёлы, будуць кружыць!
Кветкі ўсе амаль адцвілі,
Фарбаў яркіх вакол так мала,
Нават зелень імгла схавала,
Жоўты ліст ляжыць на раллі!
Жнівень-жнівень, сум прэч гані:
Збажына мае колер сонца,
Дождж не будзе ісці бясконца,
Хутка пройдуць хмурныя дні!
Дзень становіцца карацей,
Дождж – слязьмі зараз мне здаецца…
З неба ён, як жыццё, ліецца:
Урадлівей зямля, чысцей!
Жнівень-жнівень, забудзь адчай:
Зоркі ж падаюць так прыгожа,
Дождж насеннейку дапаможа…
Жнівень-жнівень, вясну гукай!
Свидетельство о публикации №117120511899