К. Симонов Если дорог тебе твой дом на белорусском

Канстанцін Сіманаў

Калі твой дарагі табе дом…

Калі твой дарагі табе дом,
Ускормлены рускім дзе быў,
Дзе пад цёмнаю столлю з барвён,
У люльцы пампаваўся, плыў;
Калі твой дарагі родны дом,
І сцены, і печ, і куты,
Дзе з прадзедам, дзедам, айцом
Тады абыходзіў і ты;
Калі мілы табе бедны сад
З майскім цветам, з гудзеннем тых пчол
І пад ліпай гадоў сто назад
Укапаны ў зямлю дзедам стол;
Калі ты так не хочаш, каб зло
Падлогу фашыст той таптаў,
І каб сеў ён за дзедаўскі стол
І дрэвы ў тым садзе зламаў;
Калі маці табе дарага —
І грудзі зноў сняцца якой,
Дзе даўно ўжо няма малака,
Прытулішся ў сне ты шчакой;
Калі вынесці ўжо няма сіл –
Пастоем фашыст разам стаў,
Па твары маршчыністым біў,
На лапу касу наматаў;
Каб яе тыя ж рукі з цяплом,
Што неслі ў калыску тваю,
Мылі гаду бялізну яго
І слалі пасцелю яму...
Калі бацьку ты ўсё ж не забыў,
Што гойдаў цябе на руках,
І што добрым салдатам ён быў
І знік у карпацкіх снягах,
Што загінуў за Волгу, за Дон,
За ўвесь лёс, айчыну, цябе;
І калі ты не хочаш, каб ён
Пераварочваўся ў труне.
Каб салдацкі партрэт у крыжах
Фашыст на падлогу сарваў
І на матчыных ён на вачах
Сыночку на твар наступаў...
Калі ты ўсё ж не хочаш аддаць
З якой удваёчку хадзіў,
Тую, што доўга пацалаваць
Не змог ты,— яе так любіў,—
Каб фашысты жывую яе,
Заціснулі сілай у кут,
І распялі ўтрох гады яе,
Аголеную ўсю.., як спрут;
Каб дасталася тром гэтым псам
Нянавісць у стогнах, крыві,
Што ўсё свята захоўваў ты сам
Мужчынскаю сілай любві...
І калі ты фашысту з ружжом
Навек не жадаеш аддаць
Ні хату, ні жонку, ні маць –
Што радзімай усё мы завём.
Не ўратуе ніхто, знай, яе,
Калі ты яе не спасеш;
І ніхто, знай, яго не заб'е,
Калі ты яго не заб'еш.
І пакуль ты яго не забіў,
З каханнем сваім ты маўчы,
Край, дзе рос ты, і хату, дзе жыў,
Радзімай сваёй не заві…

…Хай фашыста забіў твой брат,
Хай фашыста забіў сусед,
Гэта помсцяць сусед твой, брат,
А табе апраўдання? – Не!
За чужой спіной не сядзяць,
І не помсцяць з чужым ружжом.
Раз фашыста забіў твой брат,—
Салдатам не ты быў, а ён.
Так забі фашыста, каб ён,
А не ты на зямлі ляжаў,
Не ў тваёй хаце быў каб стогн,
А ў яго па мёртвых стаяў.
Так хацеў ён, яго віна,—
Хай гарыць дом яго , не твой,
І няхай не твая жана,
А яго будзе хай ўдавой.
Хай ізплачацца не твая,
А яго што радзіла маць,
Не твая, а яго сям'я
Хай дарма ўсё будзе чакаць.
Так забі ж ты хоць аднаго!
Так яго хутчэй ты забі!
Колькі ўбачыш разоў яго,
Столькі раз яго і забі!

Перевод с русского языка мой - Людмила Хаярова


Рецензии
Молодец! Хороший перевод. Чувствуется душа поэта К. Симонова.

Анатолий Мохорев   07.12.2017 22:12     Заявить о нарушении