Настане час
Нагамі памяць продкаў не таптаў.
Ствараў сваю гісторыю з працягам,
Каб лёс зямлі да зорак узлятаў.
Каб спеў яго, бы спеў майго народа,
Што вырастаў з глыбінь жывой душы,
Нёс у сабе вясну, святло, свабоду --
У кожным з нас не згінуў, вечна жыў.
Я помню дні, чарнейшыя за ночы --
Яны сціралі памяць той зямлі,
Дзе Палуян пісаў радок прарочы,
Пра тых сяброў, што знішчаны былі.
Маўклівы час, бы д'ябал за сцяною,
Сачыў за ім, хадзіў, нібыта цень:
Радок той прыгаворам стаў, віною --
Па-над душою ў'е сасна пляцень.
А дзеці катаў і цяпер жывыя --
Яны баяцца сведкаў тых падзей.
Баяцца праўды. Праўда ж думкі мые:
Яна змывае бруд з усіх людзей.
Настане дзень, калі народ прачнецца --
Адзіным стане, згуртаваным дух...
І Беларусі боль, што ў сэрцы б'ецца,
Пачне да Адраджэння вечны рух.
Свидетельство о публикации №117120405023