Мой снежаньскi дзень падмарозiу траву...
Мой снежаньскі дзень падмарозіў траву
І рэшткі нядаўняга снегу.
І хіліць бяроза на бок галаву:
Схіліў яе вецер з разбегу.
Чагосьці чакае мой снежань жывы.
Дай Бог, каб чакаў ён не смерці.
Дзіравую хустку з сівой галавы
Згубіла халоднае вецце.
Даўно ўжо ссівела яе галава,
І сталі ўжо бляклымі вочы.
Над ёй толькі неба, унізе – трава,
Ў жыцці – толькі зімнія ночы.
04. 12. 2017 г.
Свидетельство о публикации №117120403992