Мая Беларусь

Мая зямля, мая Радзіма,
Мой з нараджэння родны кут.
Прымі прызнанне сення сына,
Які жыве дагэтуль тут.

Як дзеўчыня ты край прыгожы,-
Лясы, азеры, раўчакі.
Тут горад мой стаіць над Сожам,
Ды лес сцяной каля ракі.

Дняпро сівы і сенажаці-
Мінулых дзён зноў бачу сны.
Дзе змалку ўмеў ужо араці,
Дзе смак пазнаў я збажыны.

Азеры, сінія спрадвеку,
Бяроз бялюткіх стройны стан,-.
Усе,што трэба чалавеку,
Даеш спаўна Радзіма нам.

І гарады твае, і вескі,
Палі, палеткі і лугі-
Ты гонар наш заўседы ўзнеслы,
Край сэрцу вельмі дарагі.

Жыві!- Кажу табе матуля,
Бо ты,як маці для мяне.
Хай шмат гадоў табе зязюля
Адлічыць ранкам на сасне!

  **


Рецензии