Незабудка
На хворай зямлі, дзе не любяць паэтаў.
Я вершы тварыў, бо не мог пахаваць іх,
У лёгкіх сваіх, што ўдыхнулі паветра.
Я помню -- матуля шаптала ў палаце:
-- Не плач, мой сыночак, нас выпішуць хутка."
Я плакаў датуль, покуль голас не страціў --
У сэрцы маім прарасла незабудка.
Матуля з той краскай мяне нарадзіла.
Расла гэта кветка для долі, для шчасця,
Каб кожны мой верш, што пісаў для Радзімы,
Квітнеў незабудкай, не згінуў у часе.
Прыгожая кветка мне ўсмешкі дарыла:
Знаёміла з ветрам, знаёміла з полем,
Знаёміла з лёсам, што ўздыме на крылах
У неба Айчыны, дзе лётае воля.
Тварыў, для зямлі хваравітай, збалелай,
Што нас нараджала для шчасця і веры.
З гадамі рука маіх думак сталела --
Цвіла незабудка на белай паперы.
Свидетельство о публикации №117120309766