Вечнае пытанне
у жыцці дарослым не эдзічаць.
Быў аркуш белы мне гасцінцам,
усмешка ў маміных вачах,
у снах "Альпійская балада",
на яве "Жураўліны крык".
З людзьмі бацькі вучылі ладзіць,
хай нават выюць, як ваўкі.
Больш адступаў і памыляўся,
і пеплам пасыпаў віхры...
Каб хто паклікаў: "Дзе ты, Слаўка?"
схаваўся б так, каб не знайшлі.
Ды дзе там сёння ты заблудзіш-
настаўнік пільны інтэрнэт.
Чаму ж тады знікаюць людзі?
Маўчаць, схаваўшыся ў Сусвет?
Свидетельство о публикации №117120304656