Каханне я шукала

Калісьці хата тут стаяла,
Яе няма ужо даўно,
Каханне я ў гаі шукала,
І не змагла знайсці яго.

Застаўся ад той хаты ганак,
Ды ноччу плача цiха гай,
І успаміны будзяць ранак -
У той квяцісты цёплы май.

Як быццам учора мы стаялі -
На ганку вясновай парой,
У думках сваіх не гадалі,
Што больш не ўбачымся з табой.

Салодкі водар тваіх вуснаў -
Я адчуваю праз гады,
А на душы сумотна, пуста,
І лёс сцёр даўнія сляды.

І час ад часу успаміны -
Прыходзяць у мроях маіх,
Зрывае вецер з дрэў галіны,
І абдымае нас дваіх.


Рецензии
Вельмі прыгожы,мілагучны верш,а таксама добрыя дзівосныя ўспаміны!
З павагай

Екатерина Дикалова   02.03.2018 17:16     Заявить о нарушении
Кацярына, вялікі дзякуй за добрыя радкі!
З павагай,

София Шенец   05.03.2018 09:27   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.