Снежань

Верш для дзетак.

Снежань прыцемкі цярушыць,
Дзверы ў зімку адмыкае,
Шкельцам лёду клеіць лужы
І наступны год чакае.

Паркалёвыя фіранкі
З аканіц смугі здымае.
Для дзяцей рыхтуе санкі,
Што на дах занеслі ў маі.

Для калядаў коз гадуе,
З поўняй ладзіць ноччу зоркі.
І гасцінцы ўсім гатуе,
Ад мядзведя да вавёркі.

А маленькаму Максімку
Прынясе квіток на свята.
Новы Год там будзе ўзімку
Карагод вадзіць заўзята.


Рецензии
прыгадаў і свае дзяцінства, так яскрава напісана. і ўсе святы зімовыя такія доўгачаканыя і прыемныя, падабалася мне, па-народнаму проста і цікава.

Алесь Борский   13.12.2017 18:44     Заявить о нарушении
Дзякую, паважаны Алесь, за водгук!)І для нас дзяцей бацькі заўсёды стваралі казку. Сабе маглі чаго не купіць, а нашы мары здзяйснялі. І народныя святы са сваімі легендамі, прыкметамі таксама помню. А смак ламанцаў напэўна не забудзецца ніколі. Мама і зараз гатуе. На жаль мы далёка і не часта бываем у бацькоў. А яны заўсёды гатуюцца да святаў, бо заўсёды нас чакаюць. Дабрабыту вам, Алесь! І натхнення!Бо за вамі будучыня.
З павагай. Людміла.

Людмила Воронова Супрун   13.12.2017 20:11   Заявить о нарушении
Дужа ўдзячны

Алесь Борский   21.12.2017 15:12   Заявить о нарушении