Сэрца, навошта...

Сэрца,навошта
табе ўспаміны:
гоні ў смузе
і старыя хаціны?
Вільгаць туману,
духмянасьць зямлі,
рэчка лагодная,
шчодры палі,
шчасьце сяброўства
і казка маленства,-
усё гэта проста
былым назавецца.


Рецензии