***

Апусташэнне думак.
Апусташэнне душаў.
Жыццё, нібыта гума,
Сціскае нас і душыць.

А мы маўчым і церпім,
А мы ад болю плачам --
Не можам скінуць церні
І лёсы перайначыць.

За што такая доля? --
Мне не адкажа неба.
Мне не адкажа поле,
Дзе глеба пахне хлебам.

Навошта гнуць нам спіны?
Навошта рваць нам плечы,
Калі расплата -- кпіны
Ды здзек з народу вечны.

А хто ж загоіць раны,
Хто веру ў душы верне,
Каб вырасталі Храмы
І прарастала зерне?


Рецензии