Я за мяжою сэрцам адзiнокi!

Я за мяжою сэрцам адзінокі!
Нікому тут краіна не вядома,
Дзе між лясоў плыве Дняпро шырокі
І да варагаў шлях шукае Нёман!

На поўдні Прыпяць разліваецца, як мора,
Што апісаў яшчэ сам Герадот.
Украінскім Чарнобылем тут хворы
Палесскі рай з лугоў, рэк паўнаводных і балот.

Ды мала нам чарнобыльскай навукі
Нам ''мірны'' атам запрагчы карціць.
Чаму не адсякае Бог тым рукі,
Чый розум можа гора парадзіць?

На поўначы  Браслаўскія азёры,
Што надзяляюць неба сінявой.
Няўжо і там мы свой Чарнобыль
створым,
Бо не сябруюць планы з галавой?

Ах, любы край - ты як паветра тое!
Ты як сьвятло заміж тужлівых дум!
Ты для мяне - ўсё, што ёсць сьвятое,
Бароў тваіх мне сьніцца мірны шум!
 
Не Беларусь, Літва - тваё імя ад Бога!
Не Бог, а цар яго другім аддаў.
Бяжы, вядзі ў родны край дарога
І стань пачаткам блаславёных спраў!


Рецензии