Восеньскае

Пакінь турботы-клопаты. Спыніся.
На пяць хвілін. Здзівіся хараству.
Да восеньскае казкі дакраніся.
Хай светлы сум закружыць галаву.
Пацеш пагляд. І сэрцу дай напіцца
Сагрэтага святлом кляновым дня.
Кастрычніцкая песня-таямніца.
Самотна залатая цішыня...
Прыслухайся. Душа сама падкажа:
Адрынь спяшлівы тлум дарог-трывог.
Пачуццям волю дай. І  згода  ляжа    
Бярозавым бурштынам каля ног,
Пакуль дажджы й свавольнікі-вятрыскі
У гразь не ўтопчуць восень-прыгажосць...
За мудры напамін паклон ёй нізкі,
Што й я на гэтым свеце толькі госць...


Рецензии