Травень
Спявалі салаўі?
Такое вось вітанне
На родненькай зямлі.
І рэха дзень гукае,
Вясёлкаю дрыжыць,
Каля бяроз блукае,
Так хораша звініць.
А краскі, нібы дзіва
Прылашчылі цяпло,
Такой вясны шчаслівай
Даўнютка не было.
Сярэбраныя хвалі
Схаваліся ў пясок,
І раніцай віталі,
І кветкі, і лясок.
Прырода-чараўніца
З рамонкамі ў касе,
Ружоваю суніцай
Схавался ў расе...
Свидетельство о публикации №117113007340
Місяць Травень,
Весну він славить,
Красоту і мир.
З вдячністю та повагою,
Тайный Альков 11.04.2018 13:34 Заявить о нарушении