Сёння неяк не развiдняецца...
Сёння неяк не развідняецца,
Не ўсміхаецца небакрай.
І нібыта душа здзіўляецца,
Што не трапіла яшчэ ў рай.
Дні апошнія хмурнай восені.
У яе, відаць, такі лёс.
І сняжынка ляціць і просіцца
На далонь з цішыні нябёс.
Лес стаіць і маўчыць на досвітку.
Не ўсміхаецца небакрай.
Сцеле неба льняную посцілку
Спавіваць невядомы рай.
29. 11. 2017 г.
Свидетельство о публикации №117112902959