Я - птушка

Я блукаю,збіраючы зёлкі,
Для душы,чараўніцы благой.
Карамыслам павіслі вясёлкі,
Палымнеюць над рэчкай дугой.

Разіваецца дзіўным палонам
Збажына залатых каласоў.
Напаўняецца сэрданька звонам:
- Ты дачушка маіх галасоў.

І Дзвіна атуляе мне крылы,
Напаўняе пяшчотай мяне;
І чаруюць нябёс небасхілы,
Хараством непаўторнасць пяе.

Ты прабач, дарагая старонка,
Што ў вырай спяшалася я,
Дзе сумотай гарэла, як гронка-
На чужбіне не люба зямля.

Падлічыла зязюлька гадачкі
І панесла іх рэха з сабой.
Абыходжу твае вугалочкі,
Назаўжды застаюся з табой.
8.10.2017г.


Рецензии
Прекрасно,моя дорогая. Извини,на белорусской мове с телефона не знаю как написать. С теплышком я.

Марина Владимировна Свиридова   29.11.2017 23:39     Заявить о нарушении