Падмарозiла, падмарозiла...
Падмарозіла, падмарозіла,
Закавала ў срэбра траву.
І стаіць мой сад, нібы возера.
І схіліў мой клён галаву.
І такая ціш расплываецца.
І купаецца ў срэбры сад.
І кароткі дзень расцякаецца.
І канчаецца лістапад.
28. 11. 2017 г.
Свидетельство о публикации №117112803159