Над лесам, над садам, над полем...

***
Над лесам, над садам, над полем
Прадзімны бялёсы туман.
Душа так імкнецца да волі.
Ды воля мо – толькі падман?

І ціха, так ціха на золку.
Туманы плывуць, нібы сны.
Не знойдзеш у цемені зорку,
У моры маўклівым маны.

Над лесам, над садам, над полем
Рассеецца белы туман…
Люблю цябе моцна, да болю.
Мо й боль у каханні – падман?

27. 11. 2017 г.


Рецензии