***
Не маю на тое права.
На сэрцы туга зайграла --
Яна мае мары скрала.
Не ўбачыў я ў небе волі,
Сваёй не знайшоў Панціды,
Дзе думкай аралі поле,
Паглядам вастрылі дзіды
Далёкія продкі нашы...
Яны мне і сёння сняцца --
Трымаюць анёлаў важных
Што здольны да сонца ўзняцца.
Я дум тых настрой высокі
Нясу ў сваім сэрцы шчырым.
Там вершы пасуць аблокі,
Што выраслі для Айчыны.
З Купалавай, вольнай песняй
Яны прарастуць у часе.
Там песня зямлі ўваскрэсне,
З якой мой народ вянчаўся.
Шукаў для зямлі праменняў
Я ў небе сваёй Айчыны,
Ды ўбачыў ля хмар каменне,
Дзе Бог запаліў лучыну.
Свидетельство о публикации №117112508702