Народны Пясняр
Беларусі Янкі Купалы.
Сёння, 7.07.2022г. - 140 год з дня нараджэння паэта
***************************************************
На подзе з лісцейкам кляновым
Духмяны выпечаны хлеб...
Жывуць святым дыханнем словы
Сярод надзённасці патрэб...
Як капяжы сплывуць пакуты
Напаўрасхрыстанай душы,
Гадзіна ліхае той смуты
Ваўком спужаным адбяжыць.
І на шыпшынавых узлесках,
Пад святаянніка святлом
Яшчэ прысуджана ўваскрэснуць,
Ляцець з падстрэленым крылом.
Кранаць прачулена жалейкі
Лады, дзе сэрца ім у такт,
Радзімы мова быццам лекі
На зёлках выстаяна так,
Бы жыватворнаю вадою
Душу напоіць, што баліць...
Гусей шчымлівай чарадою
На жаль, не ў вырай час ляціць...
Паміж пралётамі застыне...
Стагоддзя дух...і боль падзей...
Пяе Пясняр і новай плыні,
Тутэйшым словам для людзей!
24.11.2017 Ядвіга Доўнар(Кур'яновіч)
Свидетельство о публикации №117112408129
Сама очень люблю и восхищаюсь поэзией Купалы.
Прекрасные стихи, Ядя!
Спасибо большое!
С теплом и уважением - Таня.
Татьяна Голева-Мурычина 19.07.2022 10:57 Заявить о нарушении
Спасибо, Танюша!
Ядвига Довнар 19.07.2022 17:00 Заявить о нарушении