Словы

Люляў нас золак на арэлях,
І мроіўся шчаслівы лёс.
Калі каханне мы сустрэлі –
Люляў нас золак на арэлях.
Тры словы душы абагрэлі, –
Хоць за вакном шалеў мароз, –
Люляў нас золак на арэлях,
І мроіўся шчаслівы лёс.


Рецензии