***

Хочацца вырвацца з цемры,
Жыць на зямлі прыстойна.
Ды не пускаюць церні,
Не адпускаюць войны.

Хочацца крыкнуць: -- Людзі! --
Разам збярэм калоссе.
Ранак надзею будзіць
Косамі на пракосе.

Вырастуць хутка копы,
Стануць стагі, бы хаты.
Вырасце дух народны
На тых лугах багатых.

Сонца ўсміхнецца людзям.
Промні разгоняць хмары.
Вера народ абудзіць.
Думка знітуе мары.

Дзень той даўно чакае,
Смелых, адчайных, дужых...
Будзем свой шлях чаканіць,
Купім Айчыне ружы.


Рецензии