Ах, восень! Сумная гуслярка!
Дажджамі струначкі звіняць.
І свеціць сонейка не ярка,
І кружыць вірам лісце гаць.
З тваёю песняй дыхаць лёгка,
І вецер сціплы, дабрадзей,
Спачатку трошачкі павохкаў,
І да людскіх данёс вушэй
Тваіх цудоўных гусляў песню,
ў якой - усё наша жыццё
замрэ на зімку і ўваскрэсне,
нібы кахання пачуццё...
Свидетельство о публикации №117112206061
Клавдия Семеновна 22.11.2017 20:11 Заявить о нарушении
Людмила Воронова Супрун 22.11.2017 20:46 Заявить о нарушении