Что-то юб лейное

1.Свая зямля! Якою мілай
яна б была! З якою сілай
яна б гарнула да сябе!

2. Свая зямля! Дзе ўзяць цябе?
К чаму прыкласці намаганні?
Ў якім на свет з"яўляцца званні,
каб на зямлі стаяць сваёй,
любіць яе і верыць ёй?

1.Свая зямля - ўсяму аснова.
ў сваёй зямлі пачатак слова,
пачатак творчасціт, карэнне
і з"яў прыродных і здарэнняў,
і сэнс жыцця гаспадара.

2.Ці ж не аб тым у Песняра?

1.Ўся Беларусь давала сокі
яго мастацтву ў тыя срокі,
што называліся вясной

2.Якой заплочана цаной
за ўсё здабытае для нас
у той складаны цяжкі час

1.Усей душой з зямлёю зліты,
гарачай чырванню заліты,
шырокі пазнаючы свет
шмат перажый ўсяго Паэт!

2.Свая зямля. З бярвенняў хаты.
Радня...Браты...Матуля...Тата...

1.І вал вялікі агнявы
уклад руйнуе векавы.

2.І шмат каго закінуў лёс
Бог весць куды пад скрып калёс.

1.Сусветна прызнаным паэтам
вялікай славаю сагрэтым
Песняр народны усей душой
быў там, за новаю мяжой,
дзе сэрцу мілыя мясціны,
дзе тыя ж бедныя хаціны,
дзе пад уладаю чужой
зямля не стаўшая сваёй.

2.Часовым быў яму прытулкам
дом па Вайсковаму завулку.

1.Наперадзе была вайна
і зноў чужая старана.

2.Там ад Радзімы за паўсвету
Песняр народу дар пэта
усю вайну дарыў без стомы,
вярнуцца марачы дадому.

1.Дай сілу, мілая старонка!

2.Забіты сын. Памерла жонка.

1.Боль адступае не адразу,
а трэба жыць з усімі разам.

2.Свая зямля. Як дастаецца
ад Бога данае, здаецца,
жыць на сваей старонцы права

1.Рабіць сваю старанна справу,
імкнуцца болей зразумець,
дом на зямлі уласнай мець.

2.Свая зямля - святая мэта!
Ўся Беларусь зямля паэта,
ў ей кут любы паэту любы

1.Тады ў часіны залатые
сюды ўсе творцы маладые
да дзядзькі бегалі Якуба

2.Тут пры жыцці яго збіралісь
без пратаколаў і без планаў

1.Тут пелісь песні , тут чыталісь
радкі і вершаў, і раманаў.

2.Тут весялілісь, пілі, елі,
тут загадзя не бранзавелі.

1.Сюды к сабе упершыню
мог запрасіць паэт радню.
з мясцін сваіх Стаўбцоўскіх родных

2.Адгэтуль сам паэт народны
наведваць ездзіў родны кут

1.І хоць нешмат пражыў ён тут
пры ім яшчэ стаў знакамітым
гасціны дом сябрам адкрыты

2.І нездарма у месцы гэтым
музей народнага паэта.

1.А на мясцінах ім апетых
на берагах яго ракі
аберагаюць землякі
усё, што звязана з паэтам

2. Краіны цэлы пласт культурны
першы музей літаратурны
здаўна вядомы у народзе

1.Сягонні ў дзень саракагоддзя
Якуба Класа музея
для віншавання з юбілеем....
---------
------

1.Пра родны кут бацькоўскі мілы
старэйшы сын яго Даніла
завучваў бацькавыя словы:

2."Свая зямля ўсяго аснова!"

1.Ён край Стаўбцоўскі той далекі
любіць вучыўся з першых крокаў!

2.Ён верыў, што пабачыць зможа
кут бацькаў казачна прыгожы.

1.з яго шумлівымі барамі

2.з прыветнымі гаспадарамі

1.з яго ракой, што стужкай ўецца

2.Той край Радзімаю завецца!

1.Праз шмат гадоў упершыню
і кут бацькоўскі, і радню
Даніла сталым ўжо пабачыў

2.праз шмат гадоў сабе адзначыў,
што бацькаў дар ідзе ад гэтай
зямлі людскім цяплом сагрэтай

1.Ад гэтых месц было не дзецца
Даніле-сыну нікуды

2.Чароўны дар перадаецца
ад бацьку сыну праз гады.

1.На сына бацькава надзея,
шмат на зямлі ляжыць дарог!

2.Стаў дом пад соснамі музеям.
Аб бацьку памяць сын збярог.

1.Ён душу ўкладваў ўсю у справу
не з-за заробкаў, не для славы

2.Аб тым ен марыў, какб усе мы
не палітычные сітэмы
з суровай мудрасцю вярхоў,
зямлю асноваю асноў
сваю вучыліся лічыць

1.музей аб гэтым не крычыць,
музей настройвае людзей
на успрыманне тых падзей,
што адбываліся...

2.тут кожны
перад душой бездапаможны!

1.Тут трэба быць самі сабою,
не захапляцца барацьбою

2.Каб праўду Творцаў зразумець
глядзець і слухаць трэба ўмець!

1.За век дырэктарскі Даніла
ў куточку Класавым мілым
задум нямала здзейсніць змог

2.шлях Коласа уздоўж дарог
ў пейзаж упісаны удала

1.вядомыя мемарыялы:
Альбуць, Акінчыцы і вольна
ў лугах раскінутая Смольня.

2.Музею сорак, а Даніле
было б ўжо восемдзесяць пять

1.Было б нядрэнна, каб налілі
ўсім з тых бутэляк, што стаяць

2.Было б да места выпіць чарку
за сына Коласа Данілу!

1.За ўсю Данілы гаспадарку,
што нашаму народу міла.

2.Няхай у тостах і у вершах
былыя успомняцца падзеі
з тым хто дырэктарам быў першым
Якуба Коласа музея.

1.Спадар Ткацэвіч эстафету
у сына Класа прыняў

2.Ён рарытэты ў Дом Паэта
для экспазіцый набываў.

1.Энтузіаст, вучоны, лектар
тут побач з сынм Песняра
ў музеі вырас, як дырэктар
ва ўсім прыйшоўшысь да двара.

2.З любоўю да мемарыялаў
адслежваў быт гаспадароў

1.Што б не казалі шанцавала
музею на дырэктароў!

2.Не пахіснецца дом Паэта.
Зямля - аснова усяго!

1.Нальем жа ўсім з бутэлькі гэтай
і выпьем разам за таго
хто жар душы сваёйі веды
Вялікай Справе аддаваў.

2.Хто землю родную паэта
ў мемарыялах захаваў.

-------
..........
....

1.Даўным-даўно старые людзі
далекія ад ўсіх навук

2.Самі заўважылі: не будзе
парадку без жаночых рук!

1.Як ні старалісь бы мужчыны,
што у сталіцы, што ў глушы

2.У гаспадаркі без жанчыны
няма ні ладу, ні душы.

1.Гаспадару без гаспадыні
ніколі выйсця не знайсці

2.і у гародзе ўсе загіне

1.і ў дом з гасцямі не зайсці.

2.Пры сыне Коласа Даніле,
які не мог без спраў сядзець

1.Сюды жанчыну запрасілі
за домам Коласа глядзець

2.Колькі цяпла душы для дома
яна ў складаны час знайшла,
калі пасля мужчын вядомых
на пост дырэктара прыйшла.

1.Свая зямля - ўсяму аснова,
а тут на землю Песняра
прыйшла, змяніўшы ўсе умовы
раптоўна новая пара.

2.Праз колькі цяжкасцей прыйшлося
ў часіны цяжкіе прайсці!

1.Колькі падзей тут адбылося!

2.Здавалась, выйсце не знайсці!

1.Хістаўся руху часу вектар,
калі пры змене ўсіх сітэм

2.музею Коласа дырэктар

1.і Камароўская зэ,эм.

2.Прыгожая была жанчына!
Яе пяром не апісаць!

1.Усіх тады цягнула "Зіна"
без "Мікалаеўна" казаць

2.пры ёй Ластка мемарыялы
узніклі зноў сярод бароў

1.Што б ні казалі шанцавала
музею на дырэктароў!

2.Пара настала выпіць чарку
за гаспадыню гаспадаркі.

1.Дык, пажадаем ей з любоўю
удачы, шчасця і здароўя!

---------......


1.Сягонні для літэратуры
сам час не зоркавы, відаць

2.У гэты час усей культуры
патрэбна лепшага жадаць!

1.Яна адна народам звацца
святое права нам дае.

2.і трэба кожнаму старацца
рабіць што-небудзь для яе.

1.Музейных слаўных спраў падмурак,
што галаўны здымае боль
Стаўбцоўскі райаддзел культуры.
Загадчык - Грэкаў Анатоль!

2.Нездарма паэт Курбека
"хто б там што не кукарэкаў
нам такі патрэбен Грэкаў!"
пранікненна напісаў

1.Колькі зроблена ім спраЎ

2.Трэба піць на юбілеі
за такіх сяброў музея!

-------------

----


1.Без сяброў якое жыцце?
Паспрабуйце адкажыце
хто мы ў свеце без сяброў?

2.Хто музею дапаможа
кнігу выпусціць без грошай
у паўсотні, хоць лістекоў?

1.Хто ніколі не адкажа
у бясконцых справах нашых?

2.Верны сябр наш сталічны
камбінат паліграфічны!

1.Пажадаем, каб багатым
застваўся наш фундатар!

2.Каб джырэктар генеральны
з намі святы святкаваў!

1.Каб трымаўся дух стваральны
і ніхто не сумаваў.

---------==

------------

------


1.Сорак музею!
Дзень юбілею!

2.Колькі людзей працавала у ім!
колькі людзей яго лічаць сваім!

1.Колькі людзей свае душы і веды
справе ўсяго аддавалі жыцця.

2.Якія разгаданы імі сакрэты!
Колькі падзей прыйшло з нябыцця!

1.Паднімем жа чаркі за тых хто працуе
ў сценах музею ў гэтыя дні!

2.Каму на заробкі не вельмі шанцуе,
хто ў сэнсе заробкаў не на кані!

--------------

==========


Рецензии