С новым 1998 годом!

Літаратурна-мемарыяльны  музей Якуба Коласа. Ноч перад Новым годам.Ну, усё такое.

Дед Мароз:

Паэта дом!Як тут мне міла!
Каторы год з чароўнай сілай
сюды знаёмаю дарогай
праз край ахвачаны трывогай
пад Новы Год я залятаю
і вас, сябры мае, вітаю!
Цяпер адзін хадзіць я мушу:
мая Снягурка мае мужа
і нарадзійся незнарок,
што ім жыцця няўзгоды тыя,
калі там сілы маладыя
у іх, аж сёмы ўжо сынок!

Сябры! Музейцы! З Новым Годам
я вас віншую! Мне ахвота
у знакамітым доме тут
стварыць для вас прыгожы цуд,
каб святкавалі вы без спешкі
каб загараліся усмешкі
і не згасалі цэлы год
ад непрыемных вам турбот!
Каб кожны дзень бывалі госці,
каб ні хвіліначкі для злосці
не заставалася у вас,
каб для гулянак малі час,
каб смуткаваць вам не пышлося,
каб і пілося, і жылося,
ў ладу з братамі і раднёй
адною дружнаю сямьёй,
каб ў гэтым доме вас віталі
усе каго паэта талент
зрабіў знаёмымі для ўсіх!

Запросім жа на свята іх!

Прыходзіць персанаж паэмы "Новая земля" Міхал.

Міхал:
Дзень добры вам! І  хлеба з салам!

Дед Мароз:
Міхал! Яго ўся воласць знала!

Брат Міхала Антось уваходзіць.
Антось:
Дык вось сустрэцца дзе прышлось!

Дзед Мароз:
А гэта брат яго, Антось!

Ганна:
Утульна хата. Не пагана!

Дзед Мароз:
Міхала жонка гэта. Ганна!

Дзед Талаш:
Знянацку дух зацяла, аж!

Дед Мароз:
Герой народны дзед Талаш!

Шлема:
Карчму б зрабіць з такога дома!

Дед Мароз:
Карчмар-габрэй, праныра Шлёма!

Сымон-музыка:
Ой, колькі шуму, колькі крыку!

Дзед Мароз:
А гэта вось Сымон-музыка!
Ну, вось гасцей і поўна хата
і ўсё гатова ўжо для свята
і падарункаў поўна скрыня!
(да дырэктара музею)

Пачаць дазвольце, гаспадыня?

Міхал:
я бачу, што пад гэтай крышай,
як у паноў усё ў Нясвіжы.
Прыгожа, чысценька, багата...

Антось:
Трымайцеся ж за гэту хату
і паспрабуйце у сталіцы
прыдбаць сабе яшчэ зямліцы!

Ганна:
усім жа трэба нешта есці,
а тут вось...Бабе нельга сесці.

Дзед Талаш:
Прыдбайце коніка якога,
вазок, плужок, ды і ў дарогу!

Шлема:
Хутчэй рыхтуйце дакуметы,
каб здаць карчме паверх ў арэнду!!!

Сымон-мазыка:
Вы быць культурнымі павінны.
Прыдбайце скрыпку, піяніна!

Міхал:
Свая зямля - вось што аснова!

Сымон-музыка:
Не забывайцеся пра слова!!

Антось:
Канечне горад многіх вабіць,
у горад людзі мараць трапіць,
нейк атрымаць сабе кватэру,
вучыцца тут, рабіць кареру!

Міхал:
Няхай згарыць жыцце такое!
Ты ж будзеш ў горадзе слугою!

Дзед Талаш:
Ну, не скажы! Прыйшла свабода!
Цяпер улада  для народа!
 
Шлема:
Мне б тут вось крыху паслужыць,
я б паказаў, як трэба жыць!!!

Сымон музыка:
А як жа музыка? А мары?

Ганна:
Паны ў жыцці ёсць і ахвяры!

Дзед Талаш:
Каб быць, Сымонка, тут героем
не скрыпку трэба мець, а зброю!

Шлема:
Ай, як нядобра! Не прыгожа!
Не зброю трэба мець, а грошы!

Міхал:
Якія грошы ў чалавека,
які працуе сам адвеку?

Антось:
Так, брат Міхал! У хлебароба
не панскі, ведама, заробак.

Ганна:
За ўсе, што маеце трымайцесь,
рабіце справу, не здавайцесь!

Сымон музыка:
Мастацтва вельмі трэба люду!

Шлема:
Сымонка! Пройда! Не забуду,
як паваліў народ ў карчму,
калі ты граць пачаў яму!

Дзед Талаш:
Карчму!Маўчаў бы ўжо, зануда!
Бо я маўчаць табе ну буду!

Міхал:
Сварыцца тут,дзядзькі, не гожа.
Сягонні ж свята, дзень прыгожы!

Антось:
І,бачу, тут з такой прычыны
такіе зграбныя жанчыны!

Шлема:
Давайце ўсіх іх павіншуем,
давайце разам пасвяткуем!
За стол!Хутчэй! Сядайце шпарка!
Ужо стаяць стамілась чарка!

Дзед Талаш:
Чаго ты скачаш?Што ты хочаш?
Люд над табой, габрэй, рагоча!

Міхал:
Ну, не сварыцеся! Не трэба!

Антось:
Давайце падрыхтуем глебу!

Сымон музыка:
Зайграем музыку, паскачам!

Ганна:
І свята разам ўсе адзначым!

Антось:
У Смольні добры ёсць куток!

Ганна:
Негледзячы на ураганы
ўсё там вельмі непагана!

Шлема:
Карчму зрабіце!Фонд адкрыйце!
Круціцесь, людзі! Землю рыйце!!

Дзед Талаш:
Сабака! Я цябе дастану!
Гандляр! Карчмар! Дзіця падману!

Шлема:
Я ж свой! З Стабцоўскага я краю!
А што? Я кепскае вам раю?

Сымон музыка:
Не час пра гэта! Не прыгожа
у дзень святочны ды пра грошы.

Міхал:
Прабаячце нас, гаспдары,
былі такіе карчмары
у тыя даўнія часіны,
калі выхоўвалі мы сына.

Ганна:
За злосць і схільнасць да махлярства
наш не любіў Кастусь гандлярства.

Антось:
Музейцы! Дзякуй вам вялікі
за тое што у момант дзікі
вы справу робіце сваю!

Міхал:
За тое дзякуй, што стаю
я ў хаце Коласа-паэта!

Ганна:
За чысціню, парадак ў хаце
вялікі дзякуй вам ад маці!

Сымон музыка:
І я хачу прамовіць слова
за той узровень навуковы,
які трымаецца у вас

Усе, акрамя Шлемы:
Вялікі дзякуй вам ад нас!

Шлема:
І ўсе за стол! У тым кірунку!

Дед Мароз:
Не. Час настаў для падарункаў!
У беларусаў хто з гасцей
не прыдзе з торбай для дзяцей?
Вось падарункі! Ну, маляты,
хто рыхтаваўся з вас да свята?
Хто вершы ведае? Хто скача?
Вось мы пачуем і пабачым!

Антось:
Люблю дзіцячы гоман у хатах!
Бывала, іх было багата!!!

Дзед Мароз да дырэктара:
Са святам Вас,дырэктар мілы!
О, колькі клопату і сілы
за юбілейны год вось гэты
ўклалі ў памяць вы паэта!

Міхал:
Дай Бог табе, дачка, здароўя!

Ганна:
У хаце міру, шчасця, ладу!

Антось:
Няхай табе ўсе будуць рады!

Сымон музыка:
Няхай адносяцца з любоўю!

Шлема:
На працы каб пабольш парадку,
а дома шчасця і дастатку!


Дзед Мароз:
Ўсе справы фондаў захавання
жывуць ад вашых намаганняў
культуру дорачы народу.
Я вас віншую З Новым Годам!

Міхал:
Са вятам, мілая, са святам!
Ганна:
Няхай твой будзе дом багатым!

Сымон музыка:
Кахае муж і любяць дзеці!

Дзед Талаш:
і паважаюць ўсе на свеце!

Шлема:
за то вялікі дзякуй вам,
што паважаеце прафкам...

К Далідовіч дзед Мароз:
Не зразумець паэта слова
без прапаганды навуковай.
Павіншаваць дазвольце вас!
Гэта у свята самы час.

Міхал:
Як кажуць людзі, Зновым Годам!

Ганна:
А я дабаўлю: з шчасцем новым!

Дзед Талаш:
Каб кожны быў ў сямьі здаровы!

Дзед Мароз да Гульмантовіч:
Са святам, маці маладая!
Вялікай радасці жадаю,
табе, вучоны сакратар!
Вялікіх спраў, прыгожых мар!

..............
.........
...

Веры Данілаўне дзед Мроз:

Паэта ўнучка! З Новым Годам!
За ту вялікую работу,
што зараз ты праводзіш тут
табе удзячны родны кут!

Міхал:
Як я табою ганаруся!

Ганна:
я за цябе, дзіця, малюся!

Шлема:
Трымайся, Верачка! Друкуйся!
Пішы паболей, не лянуйся!

-------------.....


Шувагінай-Адамовіч? Дзед Мароз:
..........

.......

..
Дзед Мароз:
Ну, вось, калі не супраць нехта,
калі дае дазвол дырэктар,
ёсць дужы пол і слабы пол
пара ужо, сябры, за стол!

Міхал:
Такі ўжо звычай беларускі
ў шырокім сэнсе,ды і ў вузкім.

Ганна:
Пасля любой харошай справы,
ядуць ўсе людзі разам стравы!

Дзед Талаш:
І, каб квітнела гаспадарка,
куляюць спрытна разам чарку!

Дзед Мароз:
Ну, што? Калі даюць дазвол
за стол,сябры мае! За стол!

-------------.......
...
...

Дзед Мароз:
Не від сялянскага банкету
развясяліў душу паэта,
не чарка добрая, не зала,
а тое, што не хто папала
тут сабраліся за сталом,
а ўсе што ў годзе тым былом
тут вельмі слаўна працавалі
і  год выдатны праслаўлялі
імя святое Песняра
Майстра паперы і пяра.
Няхай не будзе болей цяжка!
Давайце  ўсе разчавім пляшку,
закусім тым, што Бог паслаў
пасля святых музейных спраў!

Антось:
Даайце выпьем з асалодай!
Ўсіх з Новым шчасцем! З Новым Годам!

Ганна:
Бярыце сала і каўбаску!
Ўсё паспрабуйце, калі ласка!

Дзед Талаш:
Эх, рыбкі б з Прыпяці, ды ракаў!
Ды кумпячка ад падсвінака!
Даруйце мне. Ўсе так знянацку.

Сымон музыка:
Куляйце чарку за мастацтва!

Шлема:
За дабрабыт маіх сяброў!
За шчодрасць ўсіх гаспадароў!
За тое, каб куток сялянскі
быў, як раней, маентак панскі!

=================
============








 


Рецензии