Дай Бог з табою болей не сустрэцца

Дай Бог з табою болей не сустрэцца
На тых шляхах, што выпалі на лёс.
Я выкрасліў цябе з душы і сэрца,
Паклаў пачуццяў думкі на мароз.

Ты не цвіла са мною ў жытнім полі
І не ўдыхала водар той зямлі,
Дзе з клёнамі шапочуцца таполі, --
Мост да кахання крыгі развялі.

Ідзі адна па страчанай дарозе,
Шукай сябе ў самоце тых начэй,
Дзе сэрца б'е і грукае ў трывозе --
Магчыма, будзе так ісці лягчэй.

Не зведаў я з табою дзён шчаслівых,
Што вершамі ў пачуццях ажылі.
Няхай Гасподзь дае для веры сілы
Усім, каго з любоўю ажаніў.


Рецензии