Над Айчынай маёй сумотнай...

***
Над Айчынай маёй сумотнай 
Лістападаўская завея.
Яна пахне травой вільготнай,
Яна – нібы мая надзея,
Што таксама ляціць і ўецца,
Поўніць светам маю душу.
На завею гляджу. Здаецца,
Не пра снег, пра сябе пішу.
Недзе там над зямлёй высока
Белы снег, што нясе спакой.
Мне ніколькі не адзінока,
Бо Айчына мая  са мной.

20. 11. 2017 г.


Рецензии