Вецер i сняжынка
Пачалася гэта гісторыя на далёкай Поўначы. Быў доўгі палярны дзень і ўсё наваколле, аж да самага гарызонта, блішчэла асляпляльнай белізной. Свавольнік Вецер, сын магутнага сярдзітага Урагана, сумаваў. Яму надакучыла аднаму бегаць па мяккіх, нібыта вата снежных гурбах і цвёрдых, нібыта алмаз, ільдзінах, няма з кім падурэць ды пагуляць у хованкі. Нават белых мядзведзенят нідзе не відно – напэўна спяць у сваёй снегавой бярлозе.
- Эй, хто хоча са мной сябраваць? – крыкнуў ва увесь голас Вецер і паглядзеў навокал. Ніхто не адклікнуўся. Вецер ўзляцеў на самую вялікую ледзяную гару і яшчэ мацней закрычаў:
- Хто хоча са мной сябраваць?
Цішыня. І рапатам Вецер пачуў:
- Я хачу с табой сябраваць…
Хтосьці гаварыў ціха- ціха, ледзь чутна.
- Я не бачу цябе,- разгубіўся Вецер. – Дзе ты? Хто ты?
- Гэта – я, Сняжынка, - адазвалася маленькая Сняжынка, падобная на палярную зорку, і нават трошкі ўзляцела, каб Вецер яе ўбачыў.
- А, вось дзе ты, - абрадаваўся Вецер. – Што ж мы будзем з табой рабіць? Якія цікавыя гульні ты ведаеш?
- Ведаеш што, - нясмела пачала гаварыць Сняжынка, - мне так хочацца адправіцца ў далёкае падарожжа. Я ж яшчэ нідзе не была.
- Малайчына! Добра прыдумала, - узрадавана прамовіў Вецер. – Я с задавальненнем выканаю тваё жаданне. У нас атрымаецца цікавае падарожжа, бо мы будзем удваіх, а з сябрам заўсёды вясялей.
І Вецер са Сняжынкай паляцелі. Ляцелі яны доўга і далёка ззаду пакінулі палярны дзень. Пачало змяркацца.
- Ой, што гэта? – усклікнула Сняжынка і ад хвалявання ледзь не звалілася с далоні Ветра і ў захапленні дадала.- Як прыгожа!
- Гэта загарэліся агні Вялікага горада, - важна адказаў Вецер.
- Гараць агні? – спалохалася Сняжынка. – Мне расказвала мая пра-пра- пра-бабака Ільдзіна Марозаўна, што ад агню Сняжынкі знікаюць. Растаюць…
- Не бойся, не растанеш.- супакоіў Сняжынку Вецер. – Гэта электрычныя агні. Яны сядзяць у шкляных лямпачках.
Вецер са Сняжынкай апусціліся на алею заснежанага парка. Там было светла, як днем. Вецер уладкаваўся у кустах бэзу, а Сняжынка прымасцілася на мяккай снежнай пярыне.
Не паспелі яны, як след адпачыць, як на алею высыпала чародка дзяцей.
- Давайце бабу снегавую ляпіць!
- Давайце!
- Пачынаем!
Работа закіпела. Вецер с цікавасцю назіраў за дзяцьмі. З вясёлым смехам і жартамі яны хутка зляпілі прыгожую валікую снежную бабу і гуляючы у снежкі пабеглі далей. Стала ціха. І рапатам Вецер занепакоіўся: “А дзе ж Сняжынка? Ужо неяк даўнавата я не чуў яе галасок?”
- Сняжынка! Дзе ты? – паклікаў Вецер.
Ніякага адказу.
- Сняжынка! – яшчэ мацней закрычаў Вецер. – Сняжынка!!!
- Я тут. – нібы з – пад зямлі, пачуўся ціхі галасок.
- Дзе? Дзе ты?
- Мяне дзеці схавалі у снегавую бабу. І я не магу адсюль вылезці. – ледзь чутно адказала Сняжынка.
- Вылезеш, - запэўніў Вецер. – Я дапамагу.
І ён напружыўшы ўсе свае сілы, ён пачаў дзьмухаць. Снежная баба звалілася і разбілася на кавалкі.
- Сняжынка, ну дзе ж ты?
- Тут я, тут, - адгукнуўся адзін снежны камяк. Ён быў цвёрды і Сняжынка не магла з яго вылезці.
“Што ж мне рабиць? – падумаў Вецер. – Гэты камяк мне не раздзьмухаць”.
Доўга думаў Вецер, але нічога талковага прыдумаць не змог. І тут ён пачуў.
- Чык-чырык! Чык –чырык!
Вецер ўзрадаваўся:
- Вераб’і! Вераб’і! Дапамажыце, калі ласка, вызваліць Сняжынку з снегавога плену.
- Чык-чырык! Чык-чырык! Мы дапаможам. Мы дапаможам.
Чародка вераб’ёў накінулася на цвёрды снежны камяк, ў якім сядзела Сняжынка, і за некалькі хвілін яны разбілі яго на дробненькія кусочкі.
- Вялікае дзякуй вам, птушачкі. – сказала Сняжынка, узляцела і села на далонь свайго сябра Ветра.
… А назаўтра раніцай ў горадзе адбывалася нешта неверагоднае. Гаспадыні скардзіліся адна адной:
- Падрыхтавала я снеданне, гляджу, а піражок як ветрам здзьмухнула. І хтосьці нават “дзякуй “ прашумеў…
- А ў мяне скрыль сыру, як жывы, паляцеў у адчыненую фортачку.
- А ў мяне акраец пірага…
У гэты час у парку балявалі вераб’і. Яны частавалі адзін аднаго і добрым словам успаміналі Ветра і Сняжынку.
А Вецер са Сняжынкай ужо былі далёка – яны працягвалі сваё падарожжа. Аднойчы яны селі адпачыць на заснежаную вяршыню высокай гары. Паглядзелі уніз, а там сады цвітуць, лугі зелянеюць. Так прыгожа…
Захацелася Ветру падыхаць водарам кветак, падурэць з матылькамі на лузе.
- Паляцім туды, Сняжынка?!
- Паляцім…- адказала Сняжынка, зачараваная незвычайнай прыгажосцю. Яна яшчэ ніколі не была ў такой казачнай краіне.
Села Сняжынка на кветку яблыні і адразу ж ператварылася ў расінку. І ў ёй адлюстравалася сонца. Вецер хацеў узяцт яе з сабой, как аднесці на Поўнач, але не ўтрымаў, Сняжынка –расінка ўпала ў срэбразвонны ручаёк і паплыла ў рэчку. А рэчка панесла яе ў мора.
Засумаваў Вецер, схаваўся ў лясным гушчары і доўга думаў, як зноў сустрэцца са сваёй сяброўкай – Сняжынкай. Прайшоў дзень, узышла поўная прыгожая луна, заліла увесь лес святлом, але Ветру было вельмі сумна і ён не звяртаў ніякай увагі на гэта хараство. Як раптам загучала цудоўная песня. Гэта пеў салавей. Заслухаўся Вецер і раптам падумаў: “Можа гэта цудоўная птушка мне дапаможа?” І адправіўся шукаць салаў’я.
Салавей сядзеў на пышных галінах бэзу і спяваў. Вецер ціхенька падляцеў да яго, каб не напалохаць, і расказаў яму аб усім, што здарылася з ім і яго сяброўкай Сняжынкай.
- Не сумуй, братка Вецер.- суцешыў яго салавей. – А лепш спяшайся ў мора. Твая сяброўка хутка ператварыцца ў маленькую часцінку воблачка, а ты прыгоніш гэта воблачка на Поўнач, дзе з яго пасыплюцца прыгожыя сняжынкі. Сярод іх і будзе твая Сняжынка. Я веру, што вас яшчэ чакаюць цікавыя прыгоды.
- Дзякуй, табе, Салавей! – узрадаваўся Вецер і хутка паляцеў у мора, каб зноў сустрэцца са Сняжынкай і адправіцца з ёй у новае падарожжа.
Свидетельство о публикации №117111908207
Дзякуй, Тамара, за гэта цудоўнае апявяданне!
Валус Калейс 02.12.2017 10:48 Заявить о нарушении
Тамара Нестерович 05.12.2017 13:43 Заявить о нарушении