Дыханне восенi
распусціла рыжую касу.
Развітацца час настаў ёй з намі --
у вачах застыў сірочы сум.
Правялі аблокі ў шлях далёкі
ўсе чароды птушак да мяжы.
Іхні шлях у вырай адзінокі --
Памажы ім, Божа, памажы
перажыць з Радзімай расставанне,
і любоў да гнёздаў зберагчы...
Дай ім лёгкіх крылаў і трывання,
і дарогі зорнай уначы.
Адзвініць капеж -- вярнуцца птушкі,
каб уславіць песняй белы май.
Птушанят на дрэвах будзе гушкаць
шчыры, беларускі, любы край.
Свидетельство о публикации №117111911346