Ах, якое сёння неба...

***
Ах, якое сёння неба:
Словамі не перадаць!
Толькі жыць і верыць трэба,
Што не скора – дажываць.

Ах, якое сёння неба!
Хмары чорныя вісяць.
Веру, ў вершах ёсць патрэба,
Ёсць, каму іх прысвячаць.

Ах, якое сёння неба!
Пра яго, паэт, пішы!
Пэўна ж ёсць яшчэ патрэба
Ў добрым слове для душы.

16. 11. 2017 г.


Рецензии