Калi я буду сумаваць без цябе

Калі я буду сумаваць без цябе,
Я дашлю табе майго ружовага анёлка.
Магу ў канверціку, магу з паштоўкай, магу з птушачкай.
Ён можа паляцець сам.

Я нічога для мяне каштоўнага
Больш нікому не жадаю аддаваць.
Толькі анёлкаў магу - і толькі табе.

Згубленае не вернецца,
Згубленнае не знойдзецца.
Згубленае кампенсуецца іншым. Новым.

Я выбіраю сучасныя аповесці
З малюнкамі сучасных ілюстратараў.
І сучасныя спадніцы замест перашытых.
Сучаснае сугучна са своечасовым.

Я хачу пагуляць з сабакам,
І маё шчаслівае жыццё напоўніцца
Дасканалай і шчырай радасцю.

Я амаль што закаханая ў цябе,
Бо ты ідэальная, і, мусіць,
Занадта ўжо для мяне харошая.

Калі я буду сумаваць без цябе,
Я адпраўлю табе чарговага анёлка.
З канвертам з паштоўкай з птушачкай.
Ён можа паляцець сам.

15.11.17


Рецензии