Вера
Гарыць святло ў тваім акне,
Нібыта зорачка Венера.
Не гасне з ім і ў сэрцы вера,
Што шлях, якім да мэты йсці
Я ўсё-такі змагу знайсці
І з добрай весткай да цябе
Я завітаю не ў журбе.
Я буду твой жаданы госць,
Бо шчасце ўсё ж на свеце ёсць!
Вясна прыходзіць за зімой,
Прыносіць радасны настрой!
Жыву я верай многа год,
Лёс не цікавы без прыгод!
Таму павер на слова мне,
Што ўсё ліхое праміне!
Свидетельство о публикации №117111600183